viasna on patreon

Аматараў "Крамбамбулі" знайшлі ў пастарунку, іх чакае суд

2017 2017-08-06T12:56:09+0300 2017-08-07T10:53:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bchb-stiag-krambambulia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё "Свабода"

Фота Радыё "Свабода"

5 жніўня на канцэрце “Крамбамбулі” двое хлопцаў разгарнулі бела-чырвона-белы сцяг.

Пасля канцэрту сябры хлопцаў паведамілі праваабаронцу Валянціну Стэфановічу, што Іван Лісавец і Зміцер Навуменка не вярнуліся дадому. Праваабаронца даведаўся, што хлопцаў затрымала міліцыя і ноч яны правялі ў РУУС Заводскага раёна г. Мінска. На іх склалі пратаколы па арт. 17.1 КаАП – “Дробнае хуліганства”. Сёння іх этапавалі ў цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, а 7 жніўня адміністрацыйныя справы супраць хлопцаў разгледзіць суд Заводскага раёна г. Мінска.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч адзначае:

“Нажаль, гэта штодзённая абыдзенасць у Беларусі: людзі пайшлі на канцэрт, узнялі гістарычны сцяг і апынуліся ў пастарунку. Хутчэй за ўсё, у пратаколах будзе пазначана, што яны лаяліся, махалі рукамі, на патрабаванні міліцыянераў не звярталі ўвагі.

На мове праваабаронцаў гэтая сітуацыя гучыць, як “сістэматычныя парушэнні правоў чалавека ў краіне”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства