viasna on patreon

Суды ў сталіцы працягваюцца Дапоўнена

2017 2017-03-17T10:12:00+0300 2017-03-17T15:00:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kulakou-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Кулакоў у судзе. Фота Радыё Свабода.

Леанід Кулакоў у судзе. Фота Радыё Свабода.

У судзе Першамайскага раёна Мінска 17 сакавіка ў 9-30 пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў мітынгу недармаедаў, які адбыўся ў Мінску 17 сакавіка. Суддзя Анастасія Папко вынесла пастанову аб пакаранні актывіста штрафам ў памеры 50 базавых велічынь па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП.

Маю Навумаву таксама пакаралі штрафам зу памеры 20 базавых велічынь за тую ж самую акцыю 17 сакавіка. Суддзя С. Чараповіч.

У гэтым жа судзе адбудзецца разгляд справы актывісткі Вольгі Маёравай (11-00). Прысуд - 50 базавых велічынь па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Суддзя - Чараповіч.

Такі самы штраф (50 базавых) атрымала ад суддзі А. Папко Вольга Нікалайчык.

Галіна Лагацкая чамусці не пакараная штрафам, а арыштаваная на 10 сутак. Актывісты сабралі ёй ежы і гігіенічныя сродкі проста ў залі суда.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска ў 12-00 – разгляд адміністрацыйнай справы Яўгена Батуры і Алекса Кліменкі, таксама за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

У гэтым за судзе будуць судзіць лідэра прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча. Суддзя Вікторыя Шабуня вынесла пастанову - пакараць штрафам у памеры 50 базавых велічынь. 

Суддзя Вікторыя Шабуня першай разгледзела справу Алекса Кліменкі. Ён не з’явіўся у судзе. Выступіў сведка намеснік начальніка Маскоўскага РУУС Сяргей Астаф'еў і ўчастковы інспектар А. Леўшуноў. Пастанова – штраф у памеры 50 базавых велічынь.

Яўгена Батуру судзяць за ўдзел у абароне тэрыторыі забудовы ў Курапатах, і яшчэ па нейкім іншым пратаколе. Сведка па справе будаўнік Хабалкін, кажа, што Батуру ніколі не бачыў, проста падпісаў запоўнены пратакол. Ён з ім нават не знаёміўся.  Суддзя будзе рабіць запыт у Савецкі РАУС, каб высветліць, для чаго Жэню выклікалі туды 2 сакавіка.
"Я б не хацела, каб яшчэ адзін працэсуальны дакумент усплыў па гэтай справе", - кажа суддзя. Жэню запрашаюць падыйсці ў суд 22 сакавіка ў 14.30.
На сёння гэта ўсё.

У судзе Маскоўскага раёна горада Менска ў 11-00 пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы грамадзянскага актывіста «Zмены» Паўла Вінаградава. Па інфармацыі Белсата, адміністрацыйная справа распачатая за ўдзел актывіста ў акцыі пратэсту 17 лютага. На судовае паседжанне Павел прыходзіць не збіраўся і не прыйшоў. Суддзя Віктар Казак выдаліўся на перапынак да абвяшчэння пастановы, якое адбудзецца а 12:30. Прысуд -- 50 базавых. 

Яшчэ адзін актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі паведаміў праваабаронцам, што ў Фрунзенскім судзе Мінска сёння павінны разглядацца два адміністрацыйныя пратаколы па арт. 23.34 КаАП, складзеныя на яго за ўдзел у акцыі 17 лютага. Вінярскі не збіраецца йсці на суд, таму рашэння па сваёй справе пакуль ня ведае.

Магчыма таксама, што ў судзе Партызанскага раёна разгляддаецца, альбо разгледжаная справа Антона Жылко па ч.3 арт.23.34 КаАП за ўдзел у абароне тэрыторыі забудовы ў Курапатах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства