Сёння - суды за Беларускі нацыянальны кангрэс (абнаўляецца)
У судах Менска 24 траўня праходзіць разгляд адміністрацыйных спраў за ўдзел у ва ўстаноўчым сходзе Беларускага нацыянальнага кангрэса, які 15 траўня прайшоў у сталічным парку імя Янкі Купалы. Суддзя суду Ленінскага раёна сталіцы Андрэй Камушкін будзе разглядаць справу пісьменніка і палітыка Уладзімір Някляева. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП) і непадпарадкаванню законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі (арт.23.4 КаАП). Пачатак ў 9-00.
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска сёння разглядаюцца справы:
Міколы Аксаміта, артыкулы 23.34 і 23.4 КаАП, суддзя В. Свістунова.
Вячаслава Сіўчыка, артыкулы 23.34 і 23.4 КаАП, суддзя Іван Майсейчык. На суд не з'явіўся, паседжанне перанесенае на 10 гадзін 6 чэрвеня з прымусовым прыводам актывіста на суд.
Станіслава Шушкевіча, артыкул 23.34 КаАП, суддзя В. Шабуня. Сведкі – Алег Лук’янаў, Дзмітрый Шантар. Пастанова – штраф 30 базавых велічынь (6,3 млн. рублёў).
Уладзіміра Яроменкі, артыкулы 23.34, 23.4 і 17.1 КаАП, суддзя В. Шабуня.
Юрыя Лукашэвіча, артыкулы 23.34 і 23.4 КаАП, суддзя А Дзенкевіч, Пастанова - штраф - 15 базавых велічынь.
Генадзя Фядыніча, артыкулы 23.34 і 23.4 КаАП, суддзя А Дзенкевіч.
Мікалая Статкевіча, артыкул 23.34 КаАП, суддзя М. Хома. На суд не з'явіўся.
Зміцера Сільчанкі, артыкул 23.34 і 23.4 КаАП, суддзя М. Казлова, Пастанова - штраф - 30 базавых велічынь. Адзін пратакол накіраваны на дапрацоўку.
Кірыла Цыганка, артыкул 23.34 КаАП, штраф 25 базавых велічынь.
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 24 траўня будуць судзіць і актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Максіма Вінярскага. Пачатак у 9 гадзін раніцы.
У Маскоўскім судзе вынесена пастанова па арт. 23.34 КаАП ў дачыненні да Паўла Старавойтава. Суддзя Таццяна Пірожнікава пакарала актывіста штрафам у памеры 15 базавых велічынь.
Барда і паэта Зміцера Захарэвіча будуць судзіць у Заводскім судзе Мінска. Пачатак - 9-00. Захарэвіч на суд не з'явіўся.
Міліцыя не перашкаджала ўдзельнікам кангрэсу, але складала пратаколы на яго арганізатараў і вядомых актывістаў. Паводле назіральнікаў, было складзена больш за 20 пратаколаў на актыўных удзельнікаў. Сярод іх Мікалай Статкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Генадзь Фядыніч, Леанід Кулакоў, Сяргей Мацкойць ды іншыя.