Дзень волі суд Цэнтральнага раёна Мінска адзначае чарговымі штрафамі
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска (Кірава, 21) 25 сакавіка – разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў пікету каля Расійскай амбасады ў Мінску ў падтрымку украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка. Акцыя праходзіла 9 сакавіка. У той дзень на многіх ўдзельнікаў пікету супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Праваабаронцам вядома, што позвы на суды атрымалі наступныя актывісты:
Наталля Махнач, аштрафаваная на 20 базавых велічынь;
Рыгор Чэркан, пачатак у 10-00, каб. 406;
Наталля Басалыга, аштрафаваная на 20 базавых велічынь.
Яўген Батура. Суддзя Іван Майсейчык разгледзеў адміністрацыйную справу і вынес пастанову пакараць актывіста штрафам у памеры 15 базавых велічынь.
Галіна Лукашэвіч, штраф у памеры10 базавых велічынь;
Вольга Нікалайчык, пачатак у 11-00;
Уладзімір Шыпіла, аштрафаваны на 20 базавых велічынь;
Наталля Міцкевіч, 10-00,
Наталля Саматыя, аштрафаваны на 20 базавых велічынь;
Алег Гаеўскі, 10-00, каб. 201.
Справу Зміцера Захарэвіча разглядала суддзя Таццяна Рак, якая вынесла пастанову аб пакаранні штрафам у памеры 20 базавых велічынь;
Суддзя Дзенкевіч адправіў на дапрацоўку справу Сяргея Пальчэўскага, які нібыта браў удзел у пікеце 9 сакавіка. Пальчэўскі паведаміў, што ня быў там, і фатаздымак, што ў справе, іншага чалавека.
Як паведаміў ПЦ "Вясна" адзін з удзельнікаў пікету, пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 23.34 КаАП складаліся таксама і на іншых актывістаў, аднак ці атрымалі яны позву ў суд – пакуль невядома.
Гэта Зміцер Захарэвіч, Алег Шакулін, Ірына Церашкова, Алекс Кліменка, Сержук Смірноў. Справы некаторых актывістаў былі разгледжаныя ўчора, 24 сакавіка разам з пратаколамі за 28 лютага.