Журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі затрыманы ў Карме
https://spring96.org/be/news/81712
2015
2015-12-22T17:26:47+0300
2015-12-22T17:26:47+0300
2015-12-22T17:26:47+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zukoyski.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У райцэнтры Карма Гомельскай вобласці 22 снежня затрыманыя журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі і яго памочнік Аркадзь Малыш. У Карме журналіст рабіў апытанне мясцовых жыхароў наконт перабояў з падачай вады. Як паведаміў Жукоўскі, на месца апытання прыехала ідэолаг мясцовага райвыканкаму разам з маёрам міліцыі, які па ўказанню чыноўніцы выклікаў міліцэйскую машыну, каб даставіць журналіста і яго памочніка ў аддзел для разбіральніцтва. Ідэолаг абвінавачвае Жукоўскага ў тым, што ён працуе без акрэдытацыі.
Нагадаем, гомельскага журналіста-фрылансера ўжо не раз прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за «незаконны выраб прадукцыі СМІ». Суд некалькі разоў караў Жукоўскага буйнымі штрафамі.