Затрыманыя правялі ноч у ЦІІП, а днём былі адпушчаныя з РУУС

2015 2015-10-12T13:35:48+0300 2015-10-12T13:43:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/anarhisty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", пяцёра затрыманых увечары 11 кастрычніка актывістаў анархісцкага руху правялі ноч у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

Аднак, ранкам 12 кастрычніка ў ЦІПе іх ужо не было: супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС адвезлі затрыманых у сваё аддзяленне. Начальнік адмовіўся як-небудзь каментаваць сітуацыю. Адзін з супрацоўнікаў паведаміў, што ўсіх затрыманых каля 11.30 выпусцілі з РУУС пад распіску аб яўцы ў суд па павестцы, якая прыйдзе на хатні адрас.

Вядома, што на дваіх актывістаў былі складзеныя пратаколы па артыкуле 17.1 КаАП "Дробнае хуліганства". На якой падставе былі затрыманыя яшчэ тры чалавека застаецца невядома.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international