viasna on patreon

25 сутак арышту - Аляксандру Францкевічу

2015 2015-02-03T14:36:42+0300 2015-02-03T22:47:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/franckevich-aliaksandr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Францкевіч

Аляксандр Францкевіч

У судзе Савецкага раёна Менска 3 лютага адбылося разбіральніцтва справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да Аляксандра Францкевіча. Суддзя - Арцём Бяскішкі.

Затрыманага 2 лютага Францкевіча абвінавацілі ў парушэнні адразу 2 артыкулаў: арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 23.4 (непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы).

З паказанняў Францкевіча стала вядома, што падчас працоўнага дня некалькі чалавек прыйшлі да яго па месцы працы. Дырэктар папрасіў спусціцца яго ўніз, дзе супрацоўнікі ў цывільным ужо чакалі яго. Пасля гэтага яго даставілі ў РУУС Савецкага раёна, дзе былі складзеныя два пратаколы.

У судзе выступілі два сведкі - супрацоўнікі АМАП Сіняк і Палавінкін. Абодва паказалі, што знаходзячыся па адрасе Незалежнасці, 58, грамадзянін Францкевіч паводзіў сябе падазрона: хадзіў уперад-узад, тузаўся, нерваваўся, чым і прыцягнуў да сябе ўвагу. Абодва сведкі распавялі, што яны нібыта прадставілася, паказалі пасведчанне, пасля чаго Францкевіча пачаў уцякаць. Калі яго дагналі, яму яшчэ раз паказалі пасведчанне, ён у сваю чаргу пачаў лаяцца грубай нецэнзурнай лаянкай, пагражаць непрыемнасцямі на працы. Пасля гэтага быў папярэджаны аб прымяненні фізічнай сілы, пасаджаны ў службовую машыну і дастаўлены для разбіральніцтва ў РУУС Савецкага раёна. Ноч да суду Аляксандр Францкевіч правёў у ізалятары на Акрэсціна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства