viasna on patreon

У Гомелі актывіст незалежнага прафсаюзу плануе правесці 7лістапада шэсце супраць расійскай агрэсіі ва Украіне

2014 2014-10-22T02:06:45+0300 2014-10-22T02:06:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rep.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст Гомельскага аддзялення незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Эдуард Нелюбовіч плануе 7 лістапада, у дзень святкавання Кастрычніцкай рэвалюцыі, правесці вулічнае шэсце супраць дзеянняў кіраўніцтва Расіі па падтрымцы сепаратызму ва Украіне і падтрымцы украінскага народу.

Адпаведную заяўку актывіст накіраваў у гарвыканкам.

Эдуард Нелюбовіч хоча правесці масавае мерапрыемства з транспарантамі і лозунгамі па цэнтральнай вуліцы Гомеля – Савецкай, ад плошчы Леніна да плошчы Паўстання. Ён заявіў, што ў шэсці плануюць прыняць удзел 30 чалавек – сябры прафсаюзу РЭП. У гэты дзень звычайна прадстаўнікі камуністычнай партыі ладзяць на цэнтральнай Плошчы Леніна свае акцыі з нагоды дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, і звычайна за дазволам да ўладаў не звяртаюцца. «Таксама будзе цікава паглядзець, ці накіруюць чыноўнікі незалежны прафсаюз у тыя два афіцыйна дазволеныя месцы ў выглядзе пляцовак, на якіх правесці вулічнае шэсце наогул немагчыма. Адна з пляцовак – у спальным раёне, іншая – каля прамысловай зоны», - патлумачыў актывіст.

За апошнія 10 гадоў гомельскія чыноўнікі не дазволілі прадстаўнікам дэмакратычных арганізацый і апазіцыйных партый правесці ні аднаго са звыш як 500 заяўленых мерапрыемстваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства