viasna on patreon

Гомель: маладафронтаўцаў будуць судзіць за салідарнасць з загінулымі ва Украіне

2014 2014-04-16T16:56:17+0300 2014-04-16T16:56:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ukraina-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля адбудзецца суд над сябрамі «Маладога Фронта» Андрусём Цянютай, Наталляй Крывашэй і Стасам Була. Іх абвінавачваюць у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства. Як паведаміў сустаршыня «МФ» Андрусь Цянюта, судзіць іх будуць за правядзенне 22 лютага акцыі памяці загінулых у Кіеве падчас трагічных падзей на вуліцах Грушэўскага і Інстытуцкай. 22 лютага актывісты «МФ» усклалі кветкі і запалілі знічы на плошчы Леніна каля «нулявога кіламетру». Іх затрымала міліцыя. Разам з маладымі людзьмі быў затрыманы і Кастусь Жукоўскі, які здымаў акцыю на відэа.

Па словах Андруся Цянюты, пра суд яны даведаліся 16 красавіка, атрымаўшы смс-паведамленні. «Мы патэлефанавалі на той нумар, з якога прыйшлі смс, і нейкая жанчына пацвердзіла, што на самой справе яна супрацоўніца суду, і такім чынам запрашае нас на паседжанне. Таксама супрацоўніца суда дадала, што нам дасылалі позвы з суду, але цікава, што мы іх не атрымлівалі», - зазначыў сустаршыня «МФ».

Варта дадаць, што зараз паралельна Цэнтральны РАУС праводзіць праверку па скарзе супрацоўніка міліцыі, які заявіў, што пры затрыманні 22 лютага Кастусь Жукоўскі пагражаў яго жыццю. Пакуль адміністрацыйная ці крымінальная справа не ўзбуджалася, следчы днямі апытваў сведак.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства