viasna on patreon

El País: "Беларусь - апошні стрэл у Еўропе"

2013 2013-05-24T16:58:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/elpais-bielorrusia-el-ltimo-disparo-en-europa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Смяротнае пакаранне застаецца ў Еўропе. З краін былога СССР, Беларусь з'яўляецца апошняй на кантыненце, дзе да гэтага часу практыкуецца судовае забойства сваіх грамадзян.

Смяротнае пакаранне стрэлам у шыю ў СІЗА № 1 - адзінай турме ў Беларусі, дзе ёсць камера смяротнікаў. Зняволеных папярэджваюць за некалькі хвілін да расстрэлу. Труп зняволенага не вяртаюць родным. Сям'я не мае права пахаваць свайго блізкага.

У красавіку 2011 года ў мінскім метро на станцыі Кастрычніцкая ў выніку выбуху бомбы загінула 15 чалавек, больш за 200 былі параненыя. Не прайшло і 24 гадзін пасля інцыдэнту, міліцыя арыштавала двух падазраваных: Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Менш чым праз год іх асудзілі да смяротнага пакарання. Ім было па 25 гадоў.

Нельга сказаць, што працэс быў справядлівым: адвакаты мелі доступ да сваіх кліентаў да суду толькі адзін раз на працягу некалькіх хвілін, у прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі. Суд не прыняў ніводнага пратэсту з боку абароны, для ўсіх абвінавачванняў. Ніякіх доказаў аб выбуховых рэчывах прадстаўлена не было. Прысуд быў заснаваны на відэа камеры бяспекі, дзе можна ўбачыць чалавека з заплечнікам, згодна з судовым рашэннем гэты хлопец - нібыта Дзмітрый Канавалаў, а таксама на відэазапісе размовы з Кавалёвым і Канавалавым падчас і пасля іх затрымання. Не выключана, што затрыманыя зведвалі катаванні з боку сілавых структур. Судовы працэс праходзіў непасрэдна ў Вярхоўным судзе, каб пазбегнуць магчымасці абскарджання.

Карэспандэнты El País пабывалі ў Віцебску - горадзе, які знаходзіцца ў 300 кіламетрах ад Мінска, каб сустрэць Любоў Кавалёву, маці Уладзіслава Кавалёва. Пасля расстрэлу сына яна актыўна выступае супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Будучы перакананай ў невінаватасці свайго сына, і ў жаху ад жорсткасці ўладаў, яна кажа, што хоча вярнуць сумленнае імя свайго сына. Гэта адважная жанчына жыве ў апошняй дыктатуры на кантыненце, якой з 1994 года кіруе Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт, які адмовіўся, незадоўга да пакарання памілаваць Канавалава і Кавалёва.

Пераклад spring96.org.

***

El País - іспанская штодзённая грамадска-палітычная газета, з'яўляецца самай чытанай, разавы наклад складае каля 430 000 экземпляраў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства