Затрыманні і ператрусы ў Беларусі працягваюцца 11 жніўня Дапоўнена
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 11 жніўня. Людзей працягваюць затрымліваць, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Мінск
Як паведамілі праваабаронцам "Вясны", сёння адбываецца "зачыстка" дэлегатаў "Сход". З 55 дэлегатаў у Мінску пра факты пераследу сёння вядома ў адносінах да паловы з іх. Ператрусы ў сувязі са «Сходам» адбыліся ў:
- Алены Радаман,
- Юрыя Пісарчука,
- Уладзіміра Каралёва,
- Уладзіміра Мельніка (вызвалілі пасля допыту),
- Аляксея Багушэвіча,
- Максіма Жукава (вызвалілі пасля допыту),
- Івана Бялецкага,
- Ігара Ляшчэні (былы амбасадар Беларусі ў Славакіі),
- Алены Патаповіч,
- Паўла Якуты,
- Вольгі Казановіч,
- Аляксея Адамовіча (выпусцілі пасля допыту ў КДБ),
- Аляксея Плавінскага (вызвалілі пасля допыту),
- Сяргея Ванінскага (вызвалілі пасля допыту),
- Аляксея Дзеравягі (вызвалілі пасля допыту),
- Наталлі Абрашына-Жадаева (вызвалілі пасля допыту),
- Радзіслава Фяцісава (вызвалілі пасля допыту),
- Дзяніса Садоўскага (вызвалілі пасля допыту з падпіскай аб неразгалошванні),
- Васіля Лапаціна (вызвалілі пасля допыту),
- Аляксандра Малашыва,
- Ігара Новіка (Нясвіж, вызвалілі),
- Мікалай Стрэха (верагодна, затрыманы, яго тг-канал захоплены).
- Ерафееў Сяргей (дэлегат Міёры/Наваполацк, вызвалілі пасля допыту з падпіскай аб неразгалошванні)
- Палячонак Антон Аляксандравіч
На сувязь не выходзяць Алексей Блажэвіч, Яўген Пратасеня. Міліцыянты таксама тэлефанавалі Максіму Лімонаву, Паўлу Самусеву.
Сітуацыя з Наталляй Курачавай і Вольгай Алейнікавай інфармацыя не падцвердзілася, яны ў парадку.
У Мінску раніцай затрымалі 23-гадовую Ульяну Калуцкіх. Яна з 8 раніцы не выходзіць на сувязь, паспела паведаміць што да яе ломяцца ў дзверы.
Паведамляецца, што сёння раніцай сілавікі прыйшлі з ператрусамі па прапісцы па меншай меры да васьмі актывістаў і актывістак анархісцкага руху ў Мінску, Кобрыне, Гомелі, Гродне, Быхаве і іншых гарадах. Некаторыя з іх ужо даўно выехалі за межы краіны. Але на іх бацькоў і блізкіх працягваюць аказваюць ціск: пытаюцца дзе яны знаходзяцца, як з імі звязацца, выклікаюць на гутаркі па месцы працы.
На якой падставе праводзяцца ператрусы — пакуль не вядома. Вядома, што мінімум трое чалавек было затрымана.
У межах крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэкса затрымалі на працы трэнера і трыятланіста Аляксея Адамовіча. Яго затрымлівалі з роварам перад Новым годам і асудзілі на 10 сутак. У верасні яму не працягнулі кантракт на працы, ён працаваў фізруком у школе.
Дома ў Адамовіча правялі ператрус. Цяпер ён у КДБ.
Сёння затрымалі адказнага сакратара партыі БХД (Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя) Дзяніса Садоўскага.
Вядома, што яго затрымалі на выхадзе з дома, падрабязнасці распавяла яго жонка Таццяна:
"Сёння раніцай інтэлігентныя людзі падышлі да Дзяніса, суправадзілі яго разам з дачкой да бальніцы на аналізы і назад. Сувязь з ім знікла. Віялета паднялася дадому адна, машына стаіць каля дома".
Дзе цяпер знаходзіцца Садоўскі — невядома.
У Мінску затрымалі Яновіча Святаслава Валер'евіча (08.02.1992). Па папярэдняй інфармацыі, па крымінальнай справе.
Таксама ў спісе затрыманых:
- Смольнікаў Андрэй Мікалаевіч
- Мажанкоў Цімафей Дзмітрыевіч
Вярхоўны суд перанес дату працэсу па ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Разгляд іску Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі "БАЖ" перанесены на 27 жніўня ў сувязі з тым, што журналісцкая арганізацыя абскардзіла вынясенне папярэджання міністэрствам, якое фармальна стала прычынай для магчымага закрыцця. Працэс па абскарджанні папярэджання пройдзе ў Вярхоўным судзе 23 жніўня, а 27 жніўня суд вернецца да разгляду іску аб ліквідацыі арганізацыі.
Як піша "Наша Ніва", СК адмовіўся разблакаваць рахунках платформы «Імёны», каб грошы (545 тысяч даляраў) пайшлі на дабрачыннасць.
Заснавальніца праекта «Імёны» Кацярына Сінюк паведаміла, што Следчы камітэт адхіліў хадайніцтва, у якім арганізацыя прасіла разблакаваць рахункі, каб сабраныя на дабрачыннасць грошы пайшлі праектам — напрыклад, няням, якія глядзяць у бальніцах за дзецьмі-сіротамі, або невылечна хворым дзецям у хоспісе. На арыштаваных рахунках застаецца больш за 545 тысяч даляраў. Заплаціць заробак супрацоўнікам арганізацыі ці звольніць іх «Імёны» таксама не могуць.
Палітзняволеную валанцёрку Кіру Баярэнка адпусцілі на волю з «Валадаркі» да суда.
Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», Кіры змянілі меру стрымання з заключэння пад вартай. Да суда яе адпусцілі пад паручальніцтва родных. Пад вартай валанцёрка правяла паўгода.
Нагадаем, валанцёрку з Мінску Кіру Баярэнка затрымалі 10 лютага гэтага года і змясцілі пад варту. Ёй выставілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу — арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак. Паўгода яе атрымлівалі ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Мінску.
Па ініцыятыве пракуратуры тelegram-чаты і каналы «БДУ 97%», «Полоцк Новополоцк Страна Для Жизни Чат Свободу Сергею Тихановскому», «ВОЛА↑» , а таксама старонка «ВКонтакте» «Алексей Жовнер» прызнаныя эсктрэмісцкімі.
"Устаноўлена, што ў іх утрымліваліся заклікі да масавых беспарадкаў і хуліганскіх дзеянняў, актаў вандалізму, перашкодзе законнай дзейнасці дзяржаўных органаў і іх дыскрэдытацыі, прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, а таксама інфармацыя абразлівага характару, якая распальвае сацыяльную варожасць і варожасць", — тлумачаць такое рашэнне ў ведамстве.
Мінюст пазбавіў ліцэнзій шэраг адвакатаў.
Гэта Вольга Карпушонак, Яўген Маслаў і Юлія Князь, піша @euroradio.
Акрамя таго, кваліфікацыйная камісія вырашыіла, што адваката Дзмітрыя Лаеўскага, якога выключылі з мінскай калегіі адвакатаў, трэба пазбавіць ліцэнзіі «за сістэматычнае (два і больш разоў на працягу 12 месяцаў запар) парушэнне патрабаванняў і ўмоў ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, устаноўленых заканадаўствам».
Барысаў
Дэлегатку "Сходу" Вольгу Радзіонаву забралі ў Следчы камітэт.
Жодзіна
У Жодзіне затрымалі Аўчарэнкаў Васіля і Віктара Ігаравічаў. Перад затрыманнем у Віктара дома быў ператрус.
Магілёў
Сёння з ператрусам прыйшлі да сябра магілёўскай арганізацыі ТБМ Валянціны Краско, пішуць магілёўскія праваабаронцы. Прычыны невядомыя.
Як паведамляе MAYDAY, пенсіянера Івана Клішкова, затрыманага дома 10 жніўня за бел-чырвона-белы сцяг на сцяне балкона, з ІЧУ УУС Магаблвыканкама каля трох гадзін ночы забрала "хуткая дапамога". Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай стаў гіпертанічны крыз. У Івана Клішкова маецца інваліднасць 3-яй групы.
Орша
Сёння ў Оршы адбыўся вобшук у Кацярыны Вургун. Забралі тэхніку. Ператрус звязаны са справай "Схода".
Віцебск
У Віцебску сёння па крымінальнай справе быў затрыманы Максім Жукаў. Падчас ператрусу ў яго канфіскавалі тэхніку. Максіма забралі на допыт у Следчы камітэт.
Гомель
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што раніцай супрацоўнікі ГУБАЗіК па Гомельскай вобласці прыходзілі па месцы прапіскі журналіста-фрылансера і актывіста Аляксандра Вялітчанкі.
Аднак дома нікога не засталі. Тады маці Аляксандра, якая знаходзіцца ў працоўным адпачынку, патэлефанавалі з працы і ў тэрміновым парадку выклікалі на размову да ідэолага прадпрыемства.
Калі жанчына прыйшла на працу, там яе сустрэлі два супрацоўнікі, пасля чаго адвезлі дадому і правялі вобшук. У паперы на правядзенне ператрусу значылася не менш за пяць артыкулаў крымінальнага кодэкса. У выніку быў канфіскаваны адзін стары ноутбук.
Таксама супрацоўнікі цікавіліся, дзе знаходзіцца Аляксандр Вялітчанка, сказалі маці, што ён пададзены ў крымінальны вышук.
Напрыканцы, жанчыне далі на подпіс бумагу, у якой значылася, што супрацоўнікі паводзілі сябе карэктна і дзейнічалі ў межах закона.
Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк сёння перавялі з СІЗА № 7 у гомельскую жаночую калонію.
Нагадаем, Паліну абвінавацілі ў «абразе прэзідэнта», «абразе прадстаўніка ўлады» і «гвалце (або пагрозе гвалту) у дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў». Яе асудзілі да двух гадоў калоніі.
Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.