viasna on patreon

Выстаўлена абвінавачанне лідару АГП Міхаілу Казлову: Хроніка палітычнага пераследу 30 чэрвеня  Дапоўнена

2021 2021-06-30T11:00:13+0300 2021-07-01T09:31:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kazloy-mikalaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. 30 чэрвеня адбываюцца затрыманні, ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы, працягваецца ціск на палітвязняў. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Кіраўніку АГП Мікалаю Казлову выставілі абвінавачанне ў межах крымінальная справы за "разгалошванне дадзеных дазнання" (ч. 1 арт. 407 КК РБ).

Ён пад падпіскай аб нявыездзе.

Мікалай Казлоў (фота БелаПАН)

Справу па гэтым артыкуле распачалі ў сакавіку. Колішні міліцыянт, Казлоў неаднаразова адмаўляўся даваць падпіску аб неразгалошванні на допытах у Следчым камітэце. А пасля распавядаў, як праходзілі допыты.


Паведамляецца аб тым, што  сілавікі прыйшлі ў "Модум" Супрацоўнікі паведамілі @nashaniva, што іх замкнулі ў памяшканні, а кіраўніцтва затрымалі. Нумары кіраўніцтва "Модума" адключаныя.

Гэта прадпрыемства супрацоўнічала з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, як і "21 век", дзе былі ператрусы тыдзень таму.


МЗС Нямеччыны паведаміла, што беларускія ўлады патрабуюць спынення дзейнасці ў краіне Інстытута Гётэ і Германскай службы акадэмічных абменаў.


Сёння затрымалі бізнесмена, саўладальніка кампаній "Тэра Маркетынг Груп" і "Спецпраекты Тэра Груп" і сябра асноўнага складу Каардынацыйнай Рады Віталя Крыўко, паведамляе @rada_vision.


Да незалежнага аналітыка і рэдактаркі "Беларускага штогодніка"  Валерыі Касцюговай прыйшлі з ператрусам, паведамляе кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу Павел Усаў.


Андрэй Аляксандраў. Фота з сацыяльных сетак.

Палітзняволенага журналіста Андрэя Аляксандрава вінавацяць ў дзяржаўнай здрадзе Андрэю пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Пра гэта паведаміў БелаПАН ягоны адвакат Антон Гашынскі.

Раней МУС паведамляла, што Аляксандрава затрымалі “па падазрэнні ў фінансаванні пратэстнай дзейнасці" — нібыта ён аплаціў 250 штрафаў пратэстоўцаў.


У Мінску 30 чэрвеня была затрыманая настаўніца і шматдзетная маці Вольга Казановіч. Яна вядомая сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, была дэлегаткай “Сходу”. Пра затрыманне паведаміла ў фэйсбуку Ала Спосаб.

Таксама ў Мінску вечарам супрацоўнікі міліцыі затрымалі Зою Чарнавусаву. Падрабязнасцяў пакуль няма.


Гародня

Гарадзенскія браты Уладзімір і Юрый Седзянеўскія, засуджаныя да адбывання пакарання ва ўстанове адкрытага тыпу, паехалі адбываць "хімію".

Уладзіміра Седзянеўскага накіравалі ў Віцебск, Юрыя Седзянеўскага - у Гомель, паведамляе "Гарадзенская Вясна".

Напомнім, што 10 сакавіка суддзя Ленінскага суду Гародні Ганна Лявусік прысудзіла Надзеі Сцепанцовай тры з паловай гады зняволення з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, яе сястры - Жанне Захаркевіч і братам Юрыю і Уладзіміру Седзянеўскім - па тры гады аналагічнага пакарання.

Абвінавачаныя віны не прызналі, прысуд лічаць незаконным і несправядлівым. Усіх абсурдна звінавацілі паводле артыкулаў 342 і 364 Крымінальнага кодэксу. Справа была за падзеі ў Гародні 6 верасня 2020 года.


Віцебск

30 чэрвеня суд Чыгуначнага раёна Віцебска па матэрыялах абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК прызнаў "Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі», «Дружыны Народнай самаабароны», "АГСБ чат" і "ДНС чат" экстрэмісцкімі матэрыяламі.


Магілёў

Магілёўскага актывіста Валянціна Лабачова змясцілі ў ІЧУ па падазрэнні ў абразе прэзідэнта. Яму пагражае да двух гадоў калоніі, паведамляюць магілёўскія праваабаронцы.

Былога кіраўніка "Маладога Фронту" па Магілёве Валянціна Лабачова падазраюць абразе Аляксандра Лукашэнкі. На яго заведзеная крымінальная справа паводле арт. У дадзены момант ён знаходзіцца ў статусе падазраванага.


Інфармацыя будзе дапаўняцца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства