viasna on patreon

Іванава: два рэпосты палічылі паклёпам на міліцэйскіх чыноўнікаў

2021 2021-04-12T20:18:10+0300 2021-04-13T00:40:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudivanov-3-12112020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Іванаўскага раёна. Фота: Першы рэгіён.

Суд Іванаўскага раёна. Фота: Першы рэгіён.

Суд Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці 12 красавіка  пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мясцовай жыхаркі Алены Пуцыковіч.

Яе вінавацяць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 188 Крымінальнага кодэксу РБ (паклёп).

Па матэрыялах следства, Пуцыковіч “з мэтай распаўсюджвання заведама ілжывых звестак, які зневажаюць старшага оперупаўнаважанага групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі АУС Іванаўскага раёна Аляксандра Задарожнага  12 лістапада 2020 года у тэлеграм-чаце “Іванава для Жыцця”, размясціла рэпост аб тым, што ён “здымаў на камеру пратэстуючых жанчын з белымі і чырвонымі балонікамі і кветкамі, а потым ілжэсведчыў у судзе супраць іх”.

Таксама 5 снежня ў тэлеграм – чаце зрабіла рэпост паведамлення, у якім выяўленыя пркметы паклёпу на начальніка аддзела ўнутраных спраў Драгічынскага райвыканкама Юрыя Котыша, які  “знаходзіцца ў рэкамендаваным спісе для санкцый з боку Еўрасаюза, ілжэсведчыў у судовых працэсах супраць актывістаў…"

Дзяржаўны абвінаваўца запрасіў у суда для жанчыны два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Таксама пракурор падтрымаў матэрыяльныя патрабаванні двух пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі ў памеры 1 500 рублёў кожнаму.

Наступнае пасяджэнне  прызначанае на 14 красавіка. Чакаецца, што ў гэты дзень будзе вынесены прысуд па справе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства