viasna on patreon

Палітвязню Ігару Рудчыку — чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

2021 2021-04-02T12:24:23+0300 2021-04-02T12:24:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rudchyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Другога красавіка Заводзскі суд Менска вынес прысуд 26-гадоваму палітвязню Ігару Рудчыку. Яго прызналі вінаватым паводле ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

Справу разгледзела суддзя Алена Капцэвіч, дзяржабвінавачанне падтрымаў памочнік пракурора Заводзскага раёна Качанава. Адвакат абвінавачанага — Алена Майсеня.

Ігара Рудчыка абвінавачвацілі у тым, што дзясятага жніўня з 22.30 да 01.00 ён удзельнічаў у масавых беспарадках на перакрыжаванні вуліц Сурганава-Куйбышава-Бяды. Менавіта — майстраваў барыкады, разбіраў ходнікавую плітку, узыходзіў на верх барыкад, біў палкай па сметніку, залазіў на апору дарожнага знака. Таксама — нецэнзурна высказваўся і агаляўся: знімаў цішотку і махаў ёй на верху барыкад.

Мінск: пачалі разглядаць справу палітвязня, абвінавачанага ва ўдзеле ў "масавых беспарадках"

Справу разглядае суддзя Алена Капцэвіч

На паседжанні першага красавіка адбылася замена сакратара на Кавалеўскую праз невядомыя прычыны. 

Сярод пісьмовых доказаў — фотаздымкі, на якіх мужчына, падобны да Рудчыка, трымае драўляную палку і б'е па барыкадах. Да справы далучаныя скрыншоты з сацыяльных сетак, навіны з разнастайных парталаў. Падчас вобшуку дома ў палітвязня не было нічога вынята. 

Ігар Рудчык прызнаў удзел у мерапрыемстве, пад'ём на барыкады і тое, што ён біў па ім. Аднак ён не чыніў перашкод супрацоўнікам міліцыі і не ўсталёўваў барыкады. Адмовіў Рудчык і ўдзел ва ўзброеным нападзе. У апошнім слове палітвязень папрасіў прабачэння за тое, што зрабіў. 

У спрэчках адвакат падкрэсліла, што ейны падабаронны не цікавіцца палітыкай і не ўдзельнічае ў грамадскім жыцці, таму справу нельга трактаваць як палітычную. Яна адзначыла, што Рудчык не чыніў барыкады, а стаяў на іх, нагадала пра адсутнасць папярэдняй змовы. Таксама Майсеня ўпэўненая, што дзеянні Рудчыка трапляюць пад ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу. 

Бок абвінавачання настойвае, што абцяжарвальнымі абставінамі з'яўляецца папярэдняя змова і стан алкагольнага ап'янення, аднак чыстасардэчнае прызнанне змякчае віну. Ён папрасіў выключыць з абвінавачання удары рукамі і нагамі па прадметах і пакараць палітвязня чатырма гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суддзя пагадзілася з ім. Качанава хадайнічала аб спагнанні шкоды Мінсктрансу (тры тысячы рублёў) і Спецкамуналтрансу (21 тысяча рублёў). Пазоў будзе разглядацца ў грамадзянскім парадку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства