Хроніка пераследу ў першыя дні 2021 года Дапоўнена
У першыя дні новага года праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
У Брэсце на пратэстоўцу з БЧБ-прычоскай пачалі крымінальную справу. 31 снежня да бацькоў Андрэя Прыстаўкі прыходзілі з ператрусам, паведамляе Еўрарадыё.
Следчыя сказалі, што крымінальная справа пачатая ў сувязі з удзелам Андрэя ў арганізацыі (чаго — не ўдакладнілі), а пакаранне, якое яму пагражае, — ад 1 да 3 гадоў за кратамі.
Андрэй Прыстаўка вядомы на ўвесь Брэст. Сівы мужчына пафарбаваў частка валасоў у чырвоны колер — так, каб на галаве чаргаваліся белы і чырвоны. Прыкметнага пратэстоўцу затрымлівалі 7 разоў. Новы год ён сустрэў у ізалятары — адбываючы суткі за адзіночны пікет.
Вечарам 1 студзеня ў актывіста з Брэста Андрэя Шарэнды павінны былі скончыцца 72 гадзіны ад моманту затрымання. Аднак з ІЧУ мужчына так і не выйшаў. Як стала вядома, актывіста перазатрымалі па новым пратаколе яшчэ на 72 гадзіны.
У Мінску 1 студзеня была затрыманая Таццяна Маслёнак, яе даставілі на Акрэсціна. Таксама быў затрыманы Павел Багінскі.
2 студзеня ў Мінску затрымалі Вераніку Андрушкевіч. Яна шла ў магазін з бела-чырвона-белым сцягам на спіне. Дзяўчыну даставілі ў РУУС Партызанскага раёна.
Інфармацыя будзе дапаўняцца