Больш за 100 чалавек сустрэнуць Новы 2021 год на сутках
https://spring96.org/be/news/101163
2020
2020-12-31T13:35:39+0300
2020-12-31T13:35:39+0300
2020-12-31T13:37:09+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sutki_ng_be.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Нарэшце 2020 год сканчаецца, але не ўсе сустрэнуць яго ў крузе родных і блізкіх людзей. Акрамя вялікай колькасці палітвязняў і тых, хто пераследуюецца па крымінальных справах за ўдзел у акцыях пратэсту, больш за 100 чалавек будуць “адзначаць” свята пад адміністрацыйным арыштам.
Па дадзеным, якія змаглі сабраць назіральнікі за судовымі працэсамі ад Праваабарончага цэнтра “Вясна”, на сутках застаецца 112 чалавек. Сярод іх 18 жанчын і 94 мужчыны.
Самы малады – 19-гадовы хлопец, а самы сталы – мужчына 62 гадоў.
Гэтым разам вылучылася суддзя суда Савецкага раёна Марына Фёдарава, якая кінула за краты не менш 10 чалавек, прызначыўшы ім агулам не менш за 160 сутак арышту.
Інфармацыя можа быць няпоўная.