viasna on patreon

23 лістапада: Затрыманні на "Маршы мудрасці" ў Мінску і не толькі Дапоўнена

2020 2020-11-23T17:04:58+0300 2020-11-25T12:46:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marsh_pensiyanerau.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марш мудрасці 22 лістапада. Фота: "Белсат"

Марш мудрасці 22 лістапада. Фота: "Белсат"

У панядзелак, 23 лістапада, у Беларусі працягваецца пераслед па палітычных падставах. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Сёння ў Мінску адбыўся традыцыйны "Марш мудрасці". Але і на ім не абыйшлося без затрыманняў. СМІ паведамлялі пра некалькі затрыманняў у розных кропках гораду. "Вясне" вядома, што сярод затрыманых:

  1. 58-гадовы Гжыбоўскі Алег Васільевіч 
  2. 72-гадовая Няхай Валянціна Міхайлаўна 
  3. 72-гадовая Раманенкава Клаўдзія Уладзіміраўна (затрыманая каля Опернага тэатра)
  4. Межэннікава Дар'я Мікітаўна 
  5. 58-гадовая Пінчук Галіна Паўлаўна (Савецкае РУУС)
  6. 63-гадовы Пінчук Аляксандр Міхайлавіч (Савецкае РУУС)
  7. 63-гадовая Длугашэўская Вольга Уладзіміраўна
  8. Бальшое Артур Яўгеньевіч
  9. Жукава Наталля
  10. Павел Астраух

Высвятляюцца прозвішчы астатніх затрыманых.

У гэты ж дзень каля стадыёна Дынама былі затрыманыя Кірыл Святлоў і ягоны сябар. У акцыі яны не ўдзельнічалі. Больш на сувязь не выходзяць. Паспелі паведаміць, што вязуць у Цэнтральны РУУС.

Таксама ў Мінску быў затрыманы Канстанцін Разумоўскі. Пазней яму далі 15 сутак арышту.

Ператрус у Маладзечне

Як паведамляе "Рэгіянальная газета", 23 лістапада ў маладзечанца Генадзя Альшэўскага адбыўся ператрус. Яго праводзілі двое следчых Маладзечанскага раённага аддзела Следчага камітэта. Пастанову аб ператрусе падпісаў пракурор Уладзімір Дубоўскі. Пастанову на ператрус падпісалі яшчэ некалькі месяцаў таму — 12 жніўня.

Падчас ператрусу ў Альшэўскага нічога не забралі. Па яго словах, гэта другі раз, калі ён камунікаваў са следчымі пасля затрымання 9 жніўня. У верасні Генадзь хадзіў у маладзечанскі СК за мабільным тэлефонам, які ў яго забралі падчас жнівеньскага затрымання. Тады следчы дапытаў мужчыну наконт падзей 9 жніўня.

Верагодна, ператрус у Альшэўскага датычыўся двух крымінальных спраў: артыкула 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і артыкула 364 (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Пераслед у Гомелі 22 лістапада

Паводле інфармацыі "Гомельскай Вясны", 22 лістапада раніцай былі адначасова праведзены ператрусы ў актывістаў Святланы Нарышкінай і Аляксандра Гехты. Следчыя паказалі Аляксандру Гехту санкцыю пракурора на ператрус па крымінальнай справе нібыта па масавых беспарадках у Гомелі 9 жніўня. Актывіста затрымалі. Святланы Нарскінай на момант ператрусу не аказалася дома — міліцыі адчыніў дзверы сын актывісткі.

Магілёў

23 лістапада пасля вобшуку была затрыманая Драбышэшская Юля Вітальеўна. Канфіскаваныя тры б-ч-б сцягі. На сувязь не выходзіць

Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства