Навіны на тэму: смяротнае пакаранне

Тэрміновая акцыя “Міжнароднай амністыі”!

15.05.2014 Тэрміновая акцыя “Міжнароднай амністыі”!

“Міжнародная амністыя” заклікае беларускія ўлады неадкладна змяніць смяротныя прысуды Грунову і Лыкаву на доўгатэрміновае турэмнае зняволенне, увесці мараторый на смяротнае пакаранне і зняць таямнічую заслону з працэдуры яго выканання.

Артур Кёстлер: Смяротнае пакаранне - праблема маралі

15.05.2014 Артур Кёстлер: Смяротнае пакаранне - праблема маралі

Вядомы англійская пісьменнік і публіцыст Артур Кёстлер (1905-1983) у часы рэжыму дыктатара Франка сам знаходзіўся ў іспанскай турме пад пагрозай смяротнага пакарання «за шпіянаж», стаўшы сведкам пакаранняў смерцю сваіх таварышаў. У 1955-м яму ўдалося ініцыяваць у Англіі нацыянальную кампанію за адмену смяротнага пакарання. У 1957-м у Францыі асобным выданнем выйшла яго кніга “Разважанні пра шыбеніцу”.

ЕС ізноў заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротную кару

15.05.2014 ЕС ізноў заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротную кару

У сувязі з расстрэлам Рыгора Юзэпчука Еўрапейскі саюз ізноў заклікаў беларускія ўлады ўвесці мараторый на смяротную кару.

Паўла Селюна расстралялі 17 красавіка

14.05.2014 Паўла Селюна расстралялі 17 красавіка

Сёння стала вядома дата расстрэлу 23-гадовага студэнта гістфаку БДУ, абвінавачанага ў забойстве двух асоб з асаблівай жорсткасцю. Маці асуджанага атрымала пасведчанне аб смерці.

Чарговы расстрэл: выкананы прысуд у адносінах да Рыгора Юзэпчука

12.05.2014 Чарговы расстрэл: выкананы прысуд у адносінах да Рыгора Юзэпчука

Магілёўскі абласны суд паведаміў, што ў адносінах да Рыгора Юзэпчука выкананы смяротны прысуд. 45-гадовы мужчына асуджаны за забойства сукамерніка. Той нібыта прайграў сваё жыццё ў даміно.

 Маці асуджанага на расстрэл: “Пакуль не ўбачу цела сына, не паверу, што яго забілі” (відэа)

09.05.2014 Маці асуджанага на расстрэл: “Пакуль не ўбачу цела сына, не паверу, што яго забілі” (відэа)

Тамара Сялюн распавядае пра апошнія лісты ад Паўла, сустрэчу з суддзём, які пакінуў яму смяротны вырак, і міжнародную падтрымку асуджэння смяротнага пакарання ў Беларусі.

У Вярхоўным судзе пацвердзілі – Паўла Селюна расстралялі

08.05.2014 У Вярхоўным судзе пацвердзілі – Паўла Селюна расстралялі

Маці асуджанага на смерць спрабуе высветліць, ці прыведзены ў выкананне прысуд яе сыну. І хоць адвакату пра расстрэл паведамілі яшчэ 18 красавіка, сваякам Селюна дагэтуль не прыходзілі афіцыйныя пацверджанні з суда.

Абшчына святога Эгідзія заклікае выратаваць жыцці асуджаных на смяротнае пакаранне

06.05.2014 Абшчына святога Эгідзія заклікае выратаваць жыцці асуджаных на смяротнае пакаранне

Вернікі заклікаюць падпісваць петыцыі супраць смяротнага пакарання, у тым ліку ў дачыненні да беларускіх грамадзян.

Пажыццёвае зняволенне – альтэрнатыва смяротнаму пакаранню

05.05.2014 Пажыццёвае зняволенне – альтэрнатыва смяротнаму пакаранню

На сённяшні дзень у Беларусі 148 чалавек адбывае пажыццёвае пакаранне. Пажыццёвае пакаранне ўзнікла ў Беларусі у 1997 годзе і з’яўляецца альтэрнатывай смяротнаму пакаранню.

Андрэй Палуда: захаванне смяротнай кары сур’ёзна ўплывае на статус Беларусі

02.05.2014 Андрэй Палуда: захаванне смяротнай кары сур’ёзна ўплывае на статус Беларусі

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда і Любоў Кавалёва прынялі ўдзел у мерапрыемствах, якія адбыліся напрыканцы красавіка у Празе ў межах адзначэння 5-й гадавіны існавання праграмы Усходняе партнёрства.

Спецдакладчык ААН па Беларусі: Спыніце далейшыя смяротныя пакаранні

26.04.2014 Спецдакладчык ААН па Беларусі: Спыніце далейшыя смяротныя пакаранні

Зварот сп. Харашці быў распаўсюджаны пасля паведамленняў пра пакаранне смерцю Паўла Селюна і рашэнне Вярхоўнага суда, які на мінулым тыдні пакінуў у сіле смяротны прысуд Эдуарду Лыкаву. Спецдакладчык ААН заклікаў беларускія ўлады ўвесці неадкладны мараторый на смяротныя прысуды і ўстрымацца ад выканання смяротных прысудаў у будучыні.

“Міжнародная амністыя” асудзіла чарговую смяротную кару ў Беларусі

25.04.2014 “Міжнародная амністыя” асудзіла чарговую смяротную кару ў Беларусі

Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі з нагоды паведамлення ад выкананні прысуду ў дачыненні 23-гадовага Паўла Селюна.

Фотафакт: у Салігорску з'явіліся ўлёткі з інфармацыяй пра расстрэл Паўла Селюна

25.04.2014 Фотафакт: у Салігорску з'явіліся ўлёткі з інфармацыяй пра расстрэл Паўла Селюна

Акрамя інфармацыі аб выканні чарговага расстрэлу “імем Рэспублікі Беларусь”, ва ўлётках паведамляецца пра грубае парушэнне дзяржавай правіл Камітэта па правах чалавека ААН і ўзятых на сябе міжнародных абавязальніцтваў.

Эштан асудзіла расстрэл Селюна

23.04.2014 Эштан асудзіла расстрэл Селюна

Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах Кэтрын Эштан рашуча асудзіла выкананьне сьмяротнага прысуду ў дачыненьні да Паўла Селюна. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы кіраўніка дыпляматыі ЭЗ.

Іменем Рэспублікі Беларусь: расстраляны Павел Сялюн

18.04.2014 Іменем Рэспублікі Беларусь: расстраляны Павел Сялюн

Сёння стала вядома, што ў адносінах да 23-гадовага студэнта гістфаку БДУ выкананы смяротны прысуд. Ягоны зварот яшчэ знаходзіцца на разглядзе КПЧ ААН. Гэта значыць, Рэспубліка Беларусь у чарговы раз парушыла ўзятыя на сябе міжнародныя абавязальніцтвы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства