Навіны на тэму: правы працоўных
24.08.2019 Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік год "на хатняй хіміі"
Год таму – 24 жніўня 2018 – суд Савецкага раёна вынес прысуд па крымінальнай справе старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка.
13.08.2019 Берасцейскі галадоўнік працягвае судзіцца з працадаўцам
Другое судовае паседжанне па іску былога рабочага прадпрыемства «Дэльфа-Буг» Сяргея Вакуленкі прайшло ў судзе Маскоўскага раёна Берасця 12 жніўня.
06.08.2019 Галадоўнік з Берасця Сяргей Вакуленка праз суд адстойвае права на працу
У судзе Маскоўскага раёна Берасця 5 жніўня прайшло першае паседжанне па грамадзянскім пазове актывіста Сяргея Вакуленкі да СП "Дэльфа-Буг". У знак пратэсту супраць непадаўжэння кантракту працадаўцам Вакуленка абвясціў галадоўку, якую трымаў 11 дзён.
01.08.2019 Берасце: Сяргей Вакуленка працягвае трымаць галадоўку
У знак пратэсту супраць дзеянняў адміністрацыі прадпрыемства «Дэльфа-Буг» 25 ліпеня ў 8 гадзін раніцы Сяргей Вакуленка пачаў сухую галадоўку. Працоўны апавясціў адміністрацыю прадпрыемства пра галадоўку, «яшчэ раз пацвердзіў сваю пазіцыю і прасіў падоўжыць са мной кантракт».
29.07.2019 Бабруйскай арганізацыі РЭП адмовілі ў рэгістрацыі
"Дакументы ... прадстаўлены не ў поўным аб'ёме і аформлены не належным чынам", - піша намеснік старшыні В. Амялюсік. Аднак патлумачыць, якія канкрэтна зрабіў памылкі прафсаюз, ніхто з чыноўнікаў пакуль растлумачыць не змог.
25.07.2019 Жыхар Берасця Вакуленка абвясціў сухую галадоўку
Крайняя мера, на якую наважыўся актывіст, звязаная са скасаваннем працоўнага кантракту наймальнікам.
23.07.2019 ААТ “Полацк-Шкловалакно”: актывістам забараняюць распаўсюджваць інфармацыю аб дзейнасці прафсаюза
Актывісты кажуць, што такога парушэння правоў працоўных колішнія начальнікі не дапускалі. Раней дзейнічала вусная дамоўленасць паміж прафсаюзам і адміністрацыяй аб тым, што адна ячэйка на стэндзе для грамадзкіх арганізацыяў будзе выкарыстоўвацца СПБ.
28.06.2019 Прафсаюзы свету ўнеслі Беларусь у «чорны спіс»
Па версіі індэкса глабальных правоў 2019 года, Беларусь увайшла ў катэгорыю краін, дзе працоўным не гарантуецца захаванне іх правоў.
20.06.2019 Беларусь увайшла ў катэгорыю краін, дзе працоўным не гарантуецца захаванне іх правоў
У справаздачы па індэксе Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў гаворыцца, што ў Беларусі «ўлады працягвалі рэпрэсаваць незалежныя прафсаюзы, пераследуючы і прыгаворваючы прафсаюзных лідараў па сфабрыкаваных абвінавачваннях».
11.06.2019 Рэчыца: суд падтрымаў забарону "дармаедскай" акцыі пратэсту
10 чэрвеня суддзя суда Рэчыцкага раёна Святлана Пырх адмовіла ў задавальненні скаргі гомельскай актывісткі Марыі Тарасенка аб забароне вулічнага шэсця, якое планавалася ў райцэнтры ў выглядзе пратэсту супраць сумнавядомага дэкрэта №3 аб дармаедах.
31.05.2019 "Дармаед" — у Беларусі ярлык на ўсё жыццё?
Чарговая неадназначная сітуацыя адбылася з мінчуком і «камісіяй па дармаедах». Аляксандр Баранаў паскардзіўся ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны на тое, што камісія па працы з працаздольнымі грамадзянамі, якія не занятыя ў эканоміцы адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска парушыла яго правы, змясціўшы дадзеныя мінчука ў «базу дармаедаў» на першы квартал 2019-га года, без законных на тое падставаў.
01.05.2019 Якія незалежныя прафсаюзы існуюць у Беларусі і што яны даюць?
З нагоды Дня працы "Асамблея НДА Беларусі" распавяла пра беларускія незалежныя прафсаюзы, ды іх асноўную дзейнасць – адстойванне правоў працоўных.
09.04.2019 У Салігорску знішчаюць Незалежны прафсаюз гарнякоў
За тры месяцы адміністрацыя пагрозамі і ціскам прымусіла выйсці са складу Незалежнага прафсаюза гарнякоў ААТ "Беларуськалій" больш за 600 членаў прафсаюза з 4000 тысячаў.
29.03.2019 Антон: “Пасля таго, як мяне пасадзілі за прагулы ў турму, даўгі за ўтрыманне сына дзяржавай працягваюць расці"
Жыхар Магілёва Антон у выніку жыццёвых абставінаў адзін выхоўваў свайго сына, выхоўваў як мог, вадзіў на спартовыя секцыі, выставы, але нешта ў жыцці пайшло не так…
12.03.2019 “Дармаед” паскардзіўся ў Віцебскі гарвыканкам
Віцяблянін Сяргей Палінаў паскардзіўся ў Віцебскі гарвыканкам на тое, што ягоныя дадзеныя патрапілі ў “базу дармаедаў”, піша “Віцебская Вясна”. Ён мяркуе, што гэтым самым улады парушаюць ягонае права на свабоду выбару заняткаў і права не падвяргацца прымусовай працы і дыскрымінацыі.