Навіны на тэму: правы студэнтаў
18.11.2020 Заява пратэсту супраць наступу на Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
12 лістапада ўлады Беларусі нанеслі ўдар па адной з найстарэйшых моладзевых арганізацыяў краіны: рэпрэсіўныя органы затрымалі лідэраў і актывістаў Задзіночаньня Беларускіх Студэнтаў (ЗБС), у кватэрах сябраў студэнцкага аб’яднання ды ў офісе арганізацыі адбыліся ператрусы.
03.11.2020 "На мяне данеслі з універсітэта". Студэнт – пра адлічэнне з БДЭУ і "адміністрацыйку" за ўдзел у акцыі
Былы студэнт 3-га курса факультэта міжнародных эканамічных адносінаў БДЭУ 20-гадовы Назар Бязносік распавёў "Вясне", як за сваю грамадзянскую пазіцыю ён страціў навучальнае месца і быў аштрафаваны за сядзячую акцыю супраць гвалту над пенсіянерамі.
24.09.2020 Салідарнасць ЕГУ са зняволенай па палітычных матывах студэнткай Марфай Рабковай
Супольнасць ЕГУ выказвае сваю заклапочанасць пра ўсіх незаконна затрыманых, асабліва - міжнародна прызнаных палітычных зняволеных, сярод якіх і студэнтка 3 курса праграмы "Міжнароднае права і права Еўрапейскага Звязу" Марфа Рабкова.
22.09.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Праваабарончая прэмія, уцёкі ад вадамётаў, валанцёрства пад ізалятарамі і сілавікі ва ўніверсітэтах.
18.04.2020 Рэктарка МДЛУ Баранава не лічыць адлічэнне студэнткі Пракопчык “палітычна матываваным”
Рэктарка Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталля Баранава адказала праваабаронцам “Вясны” на зварот у сувязі з адлічэннем студэнткі 4 курса гэтай навучальнай установы Елізаветы Пракопчык.
16.04.2020 Дар’я Рублеўская пра петыцыю ў абарону студэнткі МДЛУ: Заўтра гэта можа адбыцца з кожным
Дар’я перакананая ў тым, што актыўных маладых людзей куды больш, чым сабе ўяўляюць універсітэцкія кіраўнікі, што студэнты_кі могуць адстойваць і бараніць адзін аднога.
15.04.2020 Алена Танкачова пра петыцыю ў абарону студэнткі МДЛУ: Подласці трэба супраціўляцца
Подпіс пад петыцыяй за аднаўленне студэнткі Лізаветы Пракопчык на вучобе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце паставіла беларуская праваабаронца, старшыня праўлення Асветніцкай установы «Цэнтр прававой трансфармацыі» Алена Танкачова.
14.04.2020 Андрэй Палуда пра петыцыю ў абарону студэнткі МДЛУ: Гэта датычыцца кожнага з нас!
Подпіс пад петыцыяй за аднаўленне студэнткі Лізаветы Пракопчык на вучобе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце паставіў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.
13.04.2020 Патрабуюць аднавіць на вучобе мінскую студэнтку Елізавету Пракопчык. І вось чаму
Аднавіць на вучобе адлічаную з Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта студэнтку Елізавету Пракопчык заклікаюць аўтары петыцыі, размешчанай на сайце petitions.by
11.04.2020 Спецдакладчыца ААН праінфармаваная аб сітуацыі з адлічэннем студэнткі з МДЛУ
Праваабаронцы "Вясны" апавясцілі Спецыяльную дакладчыцу ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын аб сітуацыі з выключэннем студэнткі 4-га курса Лізаветы Пракопчык з Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.
10.04.2020 “Вясна” заклікае кіраўніцтва МДЛУ адмяніць спагнанне Елізавеце Пракопчык і аднавіць яе ў правах студэнткі
Праваабарончы цэнтр “Вясна” накіраваў зварот на адрас рэктара Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталлі Баранавай з нагоды адлічэння студэнткі гэтай навучальнай установы Елізаветы Пракопчык.
08.04.2020 "Яна клапацілася пра сваё здароўе". Студэнтку адлічылі за "прагулы", але яна была на карантыне
Студэнтку 4-га курса МДЛУ Лізавету Пракопчык адлічылі за ненаведванне заняткаў (яна прытрымлівалася каранціну). Адміністрацыя ўніверсітэта палічыла гэта пропускам заняткаў без важкіх прычын і падкрэслівае, што яе рашэнне не было палітычна матываваным.
24.12.2019 Не "заганяла", а запрашала прыйсці на выбарчы ўчастак
Прарэктар па выхаваўчай рабоце БДЭУ растлумачыў, што на відэа не было ніякага "загону", Аксана Аніскевіч у межах фарміравання прававой культуры студэнтаў, запрашала іх прыйсці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць датэрмінова.
13.09.2019 «Выбары-дурыбары», ці Што рабіць, калі заганяюць на ўчастак?
У прававым лікбезе ад "Вясны" разбіраемся, ці можна прымусіць удзельнічаць у выбарах і як пазбегнуць ціску на вучобе або працы.
08.09.2019 У Мінску абмеркавалі змены ў закон “Аб адтэрміноўках” у кантэксце правоў чалавека
На адукацыйнай пляцоўцы "Тэрыторыя правоў" восьмага верасня адбылася канферэнцыя па тэме “Змены ў заканадаўства “Аб адтэрміноўках” і правы чалавека”. На мерапрыемстве абмяркоўваўся шэраг пытанняў, звязаных з правам на адукацыю і яго суадносінамі з абавязкам бараніць краіну, а таксама была прынята адпаведная рэзалюцыя.