Навіны на тэму: катаванні
11.09.2009 Улады Беларусі ў чарговы раз прадэманстравалі поўнае ігнараванне правоў чалавека
Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна” Мінск, 11.09.2009 г.
07.09.2009 Зверствы віцебскіх міліцыянтаў
Алег Сурган выступіў з хадайніцтвам аб узбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў віцебскай міліцыі, якія катавалі яго. 3 верасня Алег Сурган быў затрыманы на прыпынку грамадскага транспарту, насупраць якога вывесілі бел-чырвона-белы сцяг.
04.09.2009 Катаванні ў РАУС: Апазіцыянера падвешвалі за кайданкі да кратаў
У пастарунку міліцыі віцебскага апазіцыйнага актывіста Алега Сургана катавалі за бел-чырвона-белы сцяг.
24.08.2009 Журналіст НТВ Аляксей Малкаў: «Беларускія спецслужбы мне адкрыта пагражалі»
Дэпартаваны расейскі журналіст заяўляе, што людзі ў цывільным дапытвалі яго ў закінутым санаторыі ў лесе.
15.08.2009 Іван Шыла: Варта адрозьніваць прызыў і ізаляцыю чалавека
Іван Шыла знаходзіцца ў адпачынку дома ў Салігорску. Франак Вячорка дагэтуль пазбаўлены звальненьня. Яго салдацкі адпачынак скарацілі да 5 сутак. Адпачынак Зьмітра Хведарука адкладзены на нявызначаны тэрмін.
11.08.2009 Гомельскага актывіста апазіцыі Андруся Цянюту нарад міліцыі даставіў у ваенкамат
Як паведаміў 10 жніўня Андрусь Цянюта, супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго ў двары дома, пасадзілі ў аўтамабіль і павезлі ў ваенкамат. Паводле слоў Цянюты, праваахоўнікі растлумачылі свае дзеянні тым, што ён павінен прайсці медкамісію для тэрміновай службы.
10.08.2009 Адноўленая крымінальная справа па факце выкраданьня маладафронтаўцаў
Намесьнік Старшыні Маладога Фронту, Наста Палажанка, атрымала пастанову Упраўленьня ўнутраных справаў адміністрацыі Фрунзэнскага раёну Менска аб аднаўленьні крымінальнае справы па факце выкраданьня актывістаў Маладога Фронту ў сувязі са зьяўленьнем новых доказаў.
22.07.2009 Палажанка і Карноў патрабуюць ад пракуратуры працягу сьледзтва па справе іх выкраданьня
Маладафронтаўцы падалі заявы ў пракуратуру і РАЎС з патрабаваньне працягнуць сьледзтва па крымінальнай справе па факце выкраданьня 25 сакавіка.
12.06.2009 За выкраданьне Палажанкі і Карнова заведзеная справа
Пачатая крымінальная справа па факце выкраданьня актывістаў Маладога Фронту Насты Палажанкі і Дзяніса Карнова напярэдадні акцыі 25 сакавіка.
08.06.2009 Яўгена Скрабца выпусцілі са шпіталя
У пятніцу ўвечары берасьцейскага маладафронтаўца Яўгена Скрабца адпусьцілі са шпіталя. Нагадаем, некалькі дзён назад міліцыянты і супрацоўнікі ваенкамата ля пад'езду затрымалі Яўгена Скрабца і гвалтам адвезьлі ў вабласны шпіталь на абсьледваньне.
04.06.2009 Моладзевыя актывісты ізноў пад прыцэлам вайскоўцаў
Сёння, 4 чэрвеня, актывіста Берасьцейскага Маладога Фронту Яўгена Скрабца затрымалі ля пад'езду супрацоўнікі ваенкамата і міліцыі.
11.05.2009 Скінхэды запужваюць актывістак "Моладзі БНФ"
У Наваполацку некалькі падлеткаў-скінхэдаў напалі з пагрозамі на дзяўчат, актывістак мясцовай філіі Моладзі БНФ. Гэта здарылася вечарам у суботу, 9 траўня, калі двое дзяўчат вярталіся з універсітэта праз лесапарк дадому. Невядомыя спынілі іх у глухім месцы, адабралі значкі і пагражалі фізічнаю расправай. Дзяўчаты адразу патэлефанавалі ў міліцыю, але дапамогі так і не дачакаліся.
17.04.2009 Суд не задаволіў скаргу Хведарука
Суд Першамайскага раёну Менску не задаволіў скаргу моладзевага актывіста Зьмітра Хведарука на незаконныя дзеяньні вайскоўцаў падчас прызыву.
14.04.2009 Міліцыя "не змагла" знайсьці тых, хто зьбіваў Франака Вячорку
На імя Франака Вячоркі прыйшло паведамленьне, падпісанае С.Бясьсьмертным, намесьнікам начальніка УУС Савецкага раёну Менска. УУС (у арыгінале па-расейску) піша: "Вашая заява разгледжаная. Прынятымі мерамі росшуку высьветліць асобу, якая прычыніла Вам цялесныя пашкоджаньні, ня сталася магчымым. Адміністрацыйны працэс паводле Вашай заявы спынены на падставе ч.1 п.3 арт. 9.6 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях па сканчэньні тэрмінаў накладаньня адміністрацыйнага спагнаньня".
23.03.2009 Сёньня суд у справе Франка Вячоркі
На сёньня, 23 сакавіка, у Менскім вайсковым гарнізонным судзе прызначана паседжаньне ў справе лідэра моладзі БНФ Франка Вячоркі. Франак паскардзіўся на дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў, якімі камандавалі людзі ў цывільным падчас прызыўной кампаніі.