Адноўленая крымінальная справа па факце выкраданьня маладафронтаўцаў
Намесьнік Старшыні Маладога Фронту, Наста Палажанка, атрымала пастанову Упраўленьня ўнутраных справаў адміністрацыі Фрунзэнскага раёну Менска аб аднаўленьні крымінальнае справы па факце выкраданьня актывістаў Маладога Фронту ў сувязі са зьяўленьнем новых доказаў.
Нагадаем, што крымінальная справа аб выкраданьня Насты Палажанкі і Дзяніса Карнова была ўзбуджана пасьля падзеяў 25 сакавіка, калі àêòûâ³ñòࢠМФ напярэдадні “Дня Волі”, затрымалі і вывезьлі ў лес невядомыя прадстаўнікі сілавых структураў.
Пасьля папярэдняга разьбіральніцтва міліцыя прыпыніла крымінальную справу, узбуджаную пасьля нашага з Дзянісам Карновым выкраданьня. - Гаворыць намесьнік Старшыні Маладога Фронту Наста Палажанка. – Як нам афіцыйна паведамілі, з-за няйменьнем мажлівасьці высьвятліць асобаў, датычных да гэтага злачынства. Сёньня ж я атрымала ліст з УУС Фрунзенскага раёну Менска, у якім паведамляецца, што папярэдне крымінальная справа была дасьледвана кепска і яна аднаўляецца. Разам з тым да матэрыялаў справы дадаецца нашая заява, у якой мы прадставілі фатаздымкі супрацоўніка сілавых структураў Аляксандра Леаненкі, каторага падазраем у нашым выкраданьні.