viasna on patreon

Палажанка і Карноў патрабуюць ад пракуратуры працягу сьледзтва па справе іх выкраданьня

2009 2009-07-22T12:31:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palazhanka_mf1.jpg

Маладафронтаўцы падалі заявы ў пракуратуру і РАЎС з патрабаваньне працягнуць сьледзтва па крымінальнай справе па факце выкраданьня 25 сакавіка.

 

Актывісты “Маладога Фронту” Наста Палажанка і Дзяніс Карноў падалі заявы ў пракуратуру і РАЎС Фрунзенскага раёну з патравабаньнем “адмяніць прыпыненьне вытворчасьці дазнаньня і аднавіць вытворчасьць па дазнаньні ў сувязі з тым, што мы самастойна даведаліся пра аднаго з тых, хто мог мець дачыненьне да ажыцяўленьня гэтага злачынства.

 

Мяркуем, што адзін з гэтых людзей – Леаненка Аляксандр, супрацоўнік спэцпадразьдзяленьня па барацьбе з тэрарызмам МУС РБ “Алмаз”, бо яго здымак бачылі ў СМІ і ён падаўся падобным на аднаго з тых, хто вывозіў нас. Паколькі гэты чалавек мае пэўнае службовае падпарадкаваньне, просім высьвятліць, ці насамрэч гэта быў ён і тых, хто аддаў гэты супрацьпраўны загад.

 

Спадзяемся на дабрасумленнасьць пры расьследваньні гэтай справы”, - зазначаюць у заявах маладафронтаўцы.

 

Адказы з пракуратуры і міліцыі мусяць прыйсьці цягам месяца.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства