Навіны на тэму: выбарчае заканадаўства
03.06.2020 Як сабраць 7 мільёнаў подпісаў і нават не здаць іх у выбарчыя камісіі?
Кампанія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь падносіць усё новыя і новыя сюрпрызы. Пра адзін з іх, які тычыцца здачы подпісаў выбаршчыкаў за вылучэнне прэтэндэнтаў у кандыдаты ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, распавядае каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч.
21.05.2020 Ці ёсць сэнс назіраць за выбарамі ў Беларусі? Запрашаем на анлайн-дэбаты!
Валанцёрская служба “Вясны” запрашае ўсіх жадаючых абмеркаваць важны аспект выбарчай працэдуры – назіранне.
13.05.2020 “Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашаюць на канферэнцыю і распавядуць пра спецыфіку назірання за прэзідэнцкімі выбарамі
Традыцыйна пра пачатак назірання абвяшчаюць каардынатары незалежнай грамадскай кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Гулак ад РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт" і Уладзімір Лабковіч ад Праваабарончага цэнтра “Вясна”
12.05.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Новы махавік рэпрэсій распачаўся па ўсёй краіне. Актывістаў "Моладзевага блоку" затрымлівалі па дарозе ў краму, у Мазыры збіраюцца закрыць унікальны цэнтр рэабілітацыі, а Беларусь тым часам застаецца адзінай краінай у рэгіёне, якая збіраецца праводзіць выбары.
07.05.2020 Цэнтрвыбаркам не прыслухаўся да прапаноў праваабаронцаў па правядзенні выбараў ва ўмовах пандэміі
Цэнтральная выбарчая камісія не будзе ўкараняць прапановы праваабаронцаў па правядзенні выбараў ва ўмовах пандэміі, бо “часу для прыняцця гэтых мер не маецца”. Выбарчая кампанія пачынаецца ў бягучым месяцы, а дакладная дата прэзідэнцкіх выбараў будзе названая ўжо ў пятніцу 7 траўня.
07.04.2020 Блог Валянціна Стэфановіча: КАРОНА-вірус
Эпідэмія каранавірусу, якая разбушавалася ў свеце і адцягнула ўсю ўвагу міжнароднай супольнасці і СМІ, засланіла сабой не менш драматычныя падзеі, якія разгарнуліся ў суседняй з намі Расіі. Палітычны КАРОНА-вірус аўтарытарызму падобна ўсур’ёз і надоўга ахапіў нашых суседзяў і прыняў скрайнія формы гэтага захворвання – пажыццёвае знаходжанне ва ўладзе дзеючага прэзідэнта.
01.04.2020 Запрашаем у нядзелю на вэбінар па назіранні за выбарамі
Валанцёрская служба “Вясны” запрашае на вэбінар па назіранні за выбарамі. 5 красавіка ў 12:00 далучайцеся да ютуб-трансляцыі, спасылку на якую можна будзе атрымаць пасля рэгістрацыі.
31.03.2020 Уладзімір Лабковіч: Улады прапануюць усяму грамадству рызыкнуць
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталляй Качанавай. У цэнтры ўвагі былі тэмы падрыхтоўкі да маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў
26.11.2019 “Паміж Беларуссю і ЕС патрэбен крытычны дыялог”. Стэфановіч распавёў пра назіранне за беларускімі выбарамі Еўрапарламенту
З 20 па 21 лістапада юрыст ПЦ “Вясны”, аналітык кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч і прадстаўніца Беларускай асацыяцыі журналістаў Вольга Саховіч наведалі Брусэль з візітам па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў. Візіт быў арганізаваны з дапамогай шведскай праваабарончай арганізацыі Civil Rights Defenders.
13.09.2019 Юрый Мяцельскі: “Наш голас – гэта тая каштоўнасць, якую шмат хто хоча прысвоіць, скрасці і падмяніць”
Дзве найбуйнейшыя беларускія праваабарончыя арганізацыі – праваабарончы цэнтр «Вясна» і Беларускі Хельсінкскі Камітэт – у 11 раз праводзяць кампанію па назіранні за парламенцкімі выбарамі. У новым відэа тэлеканалу “Белсат” яны заклікаюць далучыцца да назірання ўсіх неабыякавых грамадзян.
13.09.2019 Блог Паўла Сапелкі: Паўсправы зроблена
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў чарговым выпуску блога "Слова аб праве" у "БелГазеце" распавядае пра тое, як прайшлі першыя этапы выбарчай кампаніі 2019.
12.08.2019 Праваабаронца: «Беларускай супольнасці ўжо напляваць»
Ці будуць адрознівацца цяперашнія парламенцкія выбары ад папярэдніх. І ці варта за імі назіраць?
08.07.2019 Палата прадстаўнікоў ухіляецца ад папярэджання фальсіфікацый выбараў
Праваабаронца са Смаргоні Алесь Дзергачоў звярнуўся ў Палату прадстаўнікоў з прапановай унесці змены ў Выбарчы кодэкс, аднак у ніжняй палаце парламенту вырашылі папросту пакінуць яе без разгляду.
20.06.2019 Смаргонскі праваабаронца звярнуўся ў Палату прадстаўнікоў з нагоды хібаў у Выбарчым кодэксе
Праваабаронца са Смаргоні Алесь Дзергачоў звярнуўся ў Палату прадстаўнікоў з прапановай аб ухіленні супярэчнасці паміж артыкуламі 13 і 78 Выбарчага кодэкса, каб выключыць фальсіфікацыю выбараў на ўзроўні раённых і абласных выбарчых камісій.
03.05.2019 Праца міжнародных і нацыянальных назіральнікаў пад час прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне
Беларускуія праваабаронцы бралі ўдзел у доўгатэрміновым назіранны за выбарамі, а журналісты – змаглі прысутнічаць на падліку галасоў. Іх уражанні і меркаванні аб выбарчых працэсах – у відэасюжэце “Вясны”.