viasna on patreon

Праца міжнародных і нацыянальных назіральнікаў пад час прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне Відэа

2019 2019-05-03T13:15:07+0300 2019-05-03T13:15:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybory_06_ua.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Падлік галасоў на выбарчым участку №800583 у Кіеве. Фота: ПЦ "Вясна"

Падлік галасоў на выбарчым участку №800583 у Кіеве. Фота: ПЦ "Вясна"

Паводле канчатковых вынікаў Цэнтральнай выбарчай камісіі, Уладзімір Зяленскі набраў 73,22% галасоў - за яго прагаласавалі 13,5 мільёна чалавек. Дзеючы прэзідэнт Пётр Парашэнка атрымаў 24,45% галасоў выбаршчыкаў - за яго аддалі галасы 4,5 млн чалавек.

"Такім чынам, паводле вынікаў паўторнага галасавання 21 красавіка 2019 па чарговых выбарах Прэзідэнта Украіны 31 сакавіка 2019 абраным прэзідэнтам Украіны з'яўляецца кандыдат на пасаду прэзідэнта Украіны Зяленскі Уладзімір Аляксандравіч, 1978 года нараджэння, мастацкі кіраўнік ТАА "Квартал 95", пражывае ў Кіеве, беспартыйны, суб'ект вылучэння - палітычная партыя "Слуга народа", - гаворыцца ў паведамленні, якое апублікаванае на «Голос України».

Інаўгурацыя новага прэзідэнта павінна адбыцца на працягу 30 дзён пасля афіцыйнага апублікавання вынікаў выбараў - не пазней за 3 чэрвеня. Дату павінна вызначыць Вярхоўная Рада.

Беларускуія праваабаронцы бралі ўдзел у доўгатэрміновым назіранны за выбарамі, а журналісты – змаглі прысутнічаць на падліку галасоў. Іх уражанні і меркаванні аб выбарчых працэсах – у відэасюжэце “Вясны”.

Праца міжнародных і нацыянальных назіральнікаў пад час прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства