viasna on patreon

Ці ёсць сэнс назіраць за выбарамі ў Беларусі? Запрашаем на анлайн-дэбаты!

2020 2020-05-21T18:07:21+0300 2020-05-21T18:09:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/debatu_naziranne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валанцёрская служба “Вясны” запрашае ўсіх жадаючых абмеркаваць важны аспект выбарчай працэдуры – назіранне.

Наўрад ці варта адмаўляць, што ў нашай краіне адсутнічае разуменне важнасці грамадскага кантролю як у дзяржаве ў цэлым, так і за выбарамі ў прыватнасці. Але ці насамрэч масавае назіранне можа паўплываць на выкананне закону? Гэта дзейсны спосаб дамагчыся законнасці і захавання правоў ці марная трата часу?

28 траўня ў 19:00 кожны і кожная можа далучыцца да анлайн-дэбатаў і падыскутаваць пра мэтазгоднасць назірання за выбарамі ў Беларусі.

Дэбаты будуць праходзіць паміж двума камандамі, пры ўдзеле мадэратараў, экспертаў і гледачоў. Колькасць месцаў у кожнай з каманд абмежавана, таму спяшайцеся запоўніць анкету да 25 траўня ўключна. Па спасылцы-рэгістрацыі вы можаце пазначыць:

  • жаданне быць у камандзе, якая лічыць, што за выбарамі варта назіраць;
  • жаданне быць у камандзе, якая прытрымліваецца думкі, што за выбарамі назіраць няма сэнсу;
  • жаданне быць гледачом.

Экспертамі і суддзямі выступяць каардынатары кампаніі “Праваабарнцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч і Алег Гулак, а таксама доўгатэрміновы назіральнік кампаніі, юрыст Алег Пашкевіч.

Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце больш падрабязную інфармацыю пра дэбаты і спасылку на анлайн.

Форма для рэгістрацыі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства