Навіны на тэму: чыноўнікі
18.04.2012 Вернікаў у Вялікдзень прымусілі фарбаваць фасады дамоў - да прыезду Батуры
Старшыня Мінаблвыканкаму прыязджае ў Салігорск на адкрыццё новага скурна-венералагічнага дыспансеру 18 красавіка. Праваслаўных вернікаў, якія з’яўляюцца работнікамі СГУВП “ЖКГ “Комплекс”, гэткім чынам прымусілі фарбаваць дамы да прыезду чыноўніка нават у светлае свята Вялікдня.
06.04.2012 Ад жыхароў Жодзіна ўлады ўтойваюць інфармацыю пра лакальную экакатастрофу (відэа)
У пачатку сакавіка гэтага года ў Жодзіна з-за аварыі на ЦЭЦ у вадасховішча на рацэ Пліса вылілася масла.
21.03.2012 Барань: мітынгаваць і пікетаваць дазволена ... у лесе
Услед за Аршанскім гарвыканкамам улады горада Барань, які з'яўляецца спадарожнікам Оршы, прынялі рашэнне аб змене месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў - як апынулася, яшчэ 1 лютага, але толькі цяпер яно апублікавана ў мясцовай газеце.
23.02.2012 Лявон Вольскі: Неабходна вярнуць усе рэчы на сваё законнае месца
Намеснік міністра культуры Беларусі Тадэуш Стружэцкі ў чарговы раз заявіў – ніякіх “чорных спісаў” дзеячоў культуры няма. Больш за тое, выказаўся, што з выпадкамі забароны неабходна разбірацца. Як насамрэч выглядае сітуацыя з правядзеннем канцэртаў беларускамоўнага гурта, карэспандэнт Euramost.org даведаўся ў лідэра “Крамбамбулі” Лявона ВОЛЬСКАГА.
26.12.2011 Слонімскі выканкам не ведае сваіх рашэнняў, міліцыя – таксама
Аказваецца, што сам старшыня райвыканкама Іосіф Паўлюкевіч не ведае рашэнняў выканкама. Сёлета ў верасні было прынята новае рашэнне аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў, а ў адмове на правядзенне пікета ў падтрымку Алеся Бяляцкага старшыня выканкаму спасылаецца на пастанову 2002 года.
17.11.2011 Ідэолаг забараніў пісаць пра паэта-земляка
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы Зэльвенскага райвыканкама Юрый Кулікоў забараніў журналістам зэльвенскай раённай газеты “Праца” публікаваць матэрыял пра творчую сустрэчу настаўнікаў і вучняў зэльвенскіх школ з паэтам і публіцыстам Міхасём Скоблам. Такое на Зэльвешчыне здарылася ўпершыню.
21.06.2007 Працягваецца барацьба супраць кантрактнай сістэмы
На наступным тыдні Цэнтрвыбаркам павінен даць адказ на пытанне, ці зможа ініцыятыўная група грамадзян пачаць збор подпісаў за ўнясенне ў парламент законапраекта супраць адмены прымусовых кантрактаў.