Ідэолаг забараніў пісаць пра паэта-земляка
https://spring96.org/be/news/47501
2011
2011-11-17T18:31:42+0300
2011-11-17T18:31:42+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zelva-skobla.gif
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы Зэльвенскага райвыканкама Юрый Кулікоў забараніў журналістам зэльвенскай раённай газеты “Праца” публікаваць матэрыял пра творчую сустрэчу настаўнікаў і вучняў зэльвенскіх школ з паэтам і публіцыстам Міхасём Скоблам і спявачкай, салісткай Белдзяржфілармоніі Таццянай Матафонавай.
Такое на Зэльвешчыне здарылася ўпершыню, не лічачы забароны публікацый і згадак у раёнцы пра паэтку-зямлячку Ларысу Геніюш. Пра гэта таксама парупіўся ўсё той жа ідэолаг Кулікоў. З яго “добрай” рукі была і знята мемарыяльная шыльда з хаты ў Зэльве, дзе жыла паэтка. Цяпер чарга дайшла і да Міхася Скоблы, які родам з Зэльвеншчыны. Райвыканкамаўскі чыноўнік не пажадаў, каб пра слыннага земляка пісала мясцовая прэса.