Навіны на тэму: COVID-19
13.05.2020 На прэс-канферэнцыі незалежных назіральнікаў названыя два важныя аспекты выбараў-2020
Прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” правялі 13 траўня першую анлайн прэс-канферэнцыю, прысвечаную пачатку доўгатэрміновага назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі.
13.05.2020 Блог Паўла Сапелкі: Аддаленая справядлівасць
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў новым выпуску блога "Слова аб праве" у "Белгазеце" аналізуе практыку дыстанцыйнага вядзення адміністрацыйнага працэсу ва ўмовах пандэміі каранавіруса.
08.05.2020 «Пытанняў больш, чым адказаў». Як будуць назіраць за беларускімі выбарамі падчас пандэміі
Прэзыдэнцкія выбары прызначаныя на 9 жніўня, а ў траўні павінны фармавацца выбарчыя камісіі. Між тым, не сціхае прырост хворых на каронавірус. Як у такіх умовах арганізаваць назіраньне за выбарамі і ці прыедуць у Беларусь назіральнікі ад АБСЭ?
08.05.2020 Эксперты ААН заклікаюць Беларусь вызваліць асуджаных "за наркотыкі" ў сувязі з COVID-19
Эксперты ААН па правах чалавека* 7 траўня заявілі, што колькасць выпадкаў захворвання COVID-19 у Беларусі, якая няспынна расце, павінна прымусіць урад неадкладна вызваліць дзяцей і маладых людзей, пазбаўленых волі за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі.
07.05.2020 FIDH патрабуе неадкладнага вызвалення Юрыя Дзмітрыева
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) у межах кампаніі #ForFreedom заклікае ўрад Расійскай Федэрацыі неадкладна вызваліць гісторыка і даследчыка сталінскіх рэпрэсій Юрыя Дзмітрыева, які ўжо тры гады ўтрымліваецца ў СІЗА Петразаводска.
07.05.2020 “Вясна” працягвае збіраць звесткі пра каранавірус у месцах няволі
Праваабаронцы па-ранейшаму занепакоеныя становішчам людзей у месцах няволі ў сітуацыі развіцця пандэміі #COVID19, а інфармацыя адтуль фактычна недаступная для грамадскасці.
06.05.2020 Блог Паўла Сапелкі: Здароўе пад арыштам
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў выпуску блога "Слова аб праве" ў "Белгазеце" разважае пра адміністрацыйны арышт ва ўмовах распаўсюду каранавіруснай інфекцыі ў ІЧУ і ЦІП.
05.05.2020 "Я ўпэўнены, што людзей будзе шмат". Бюджэтнікаў і студэнтаў заганяюць на парад 9 траўня?
Нягледзячы на заяву прэзідэнта Беларусі аб добраахвотнасці наведвання мерапрыемства, вядомы шматлікія факты, калі студэнтаў, выкладчыкаў, бюджэтнікаў і іншых настойліва просяць наведаць парад.
05.05.2020 БНТУ напісаў заяву ў міліцыю на заснавальніка Telegram-канала «Отчислено»
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт падаў заяву ў міліцыю на заснавальніка папулярнага Telegram-канала «Отчислено» (66 тыс. падпісантаў).
04.05.2020 ААН і АБСЕ склалі рэкамендацыі па правядзенні выбараў у перыяд пандэміі COVID-19
ААН і АБСЕ апублікавалі сумесную дэкларацыю з рэкамендацыямі дзяржавам па забеспячэнні свабоды выказвання меркавання і правядзенні выбараў у эпоху лічбавых тэхналогій у сувязі з перыядам пандэміі каранавіруса COVID-19.
01.05.2020 Вярхоўны камісар ААН заклікала прыняць дадатковыя меры для абароны людзей з інваліднасцю ва ўмовах пандэміі
Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет заклікала дзяржавы прыняць меры для абароны людзей з інваліднасцю падчас пандэміі COVID-19
30.04.2020 "Вясна" просіць ААН разабрацца з канвеернымі судамі над удзельнікамі акцыяў супраць інтэграцыі
Праваабарончы цэнтр "Вясна" праінфармаваў двух спецыяльных дакладчыкаў ААН аб "канвеерным правасуддзі" падчас разгляду адміністрацыйных справаў удзельнікаў мірных пратэстаў супраць паглыбленай інтэграцыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў снежні 2019 – студзені 2020 года.
30.04.2020 "Пандэмія – гэта выклік для любой дэмакратыі". Праваабаронцы абмеркавалі свабоду сходаў са спецдакладчыкам ААН
29 красавіка адбылася анлайн-сустрэча са спецыяльным дакладчыкам ААН па свабодзе мірных сходаў і асацыяцый Клеманам Ньялетсосі Вулем, арганізаваная Фондам Дамоў правоў чалавека.
30.04.2020 Кожныя тры месяцы – 15 млн гвалтаў. ААН распавяла пра ценявы бок каранціну для жанчын
Праз каранцін, у якім перабываюць чатыры мільярды чалавек у 90 краінах, расце небяспека гвалту ў дачыненні да жанчын, заяўляе Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) па выніках новага даследавання, піша belsat.eu.
29.04.2020 Краіны былога СССР злоўжываюць рэпрэсіўнымі мерамі пры барацьбе з COVID-19
Урады краінаў Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі рэагуюць на пандэмію COVID-19 рэпрэсіўнымі і гвалтоўнымі мерамі, якія ніяк не адпавядаюць іх абавязацельствам у галіне правоў чалавека, заявіла ў сваім дакладзе Amnesty International.