Навіны на тэму: рэпрэсіі
17.11.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і пераслед іх удзельнікаў у Беларусі. Рэпрэсіі ў дачыненні да студэнцтва і сябраў "Вясны". Ці будуць заведзеныя крымінальныя справы на сілавікоў і ці спрацуе народны трыбунал?
16.11.2020 Пазіцыя беларускіх праваабарончых арганізацый па факце смерці Рамана Бандарэнкі
Па факце смерці Рамана Бандарэнкі мы патрабуем ад Следчага камітэта і Генеральнай пракуратуры ўзбуджэння крымінальнай справы, а ад органаў унутраных спраў – неадкладнага ўстанаўлення і вышуку асоб, датычных да злачынства.
14.11.2020 Міжнародная рэакцыя на падзеі ў Беларусі і смерць Бандарэнкі: ААН, Amnesty International
Беларускія ўлады дагэтуль нічога не паведамілі аб ходзе і выніках расследавання па зваротах аб катаваннях і іншых формах жорсткага абыходжання з удзельнікамі акцый пратэсту. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай 13 лістапада заяве прэс-сакратара Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Руперта Колвіла.
14.11.2020 Актывіст Руху “За Свабоду" стаў падазраваным па крымінальнай справе
Актывіст Руху “За Свабоду” Віктар Яўмеенка стаў падазраваным па крымінальнай справе, узбуджанай за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак
13.11.2020 Сабатаж на чыгунцы: з’явіліся першыя затрыманыя, праходзяць ператрусы
У кастрычніку ў сродках масавай інфармацыі літаральна штодзень паведамлялася пра факты блакавання руху чыгуначнага транспарту шляхам накладання металічнага дроту на рэйкі і псавання сігналізацыі.
12.11.2020 У рэанімацыю патрапіў затрыманы на Плошчы перамен мінчук - ён у непрытомным стане
Вечарам 11 лістапада ў Мінску на Плошчы Перамен невядомыя накінуліся на мясцовых жыхароў.
04.11.2020 Front Line Defenders заклікае ўлады Беларусі вызваліць журналістку і праваабаронцу Марыну Кастылянчанка
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders заклікала ўлады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць незалежную журналістку і праваабаронцу "Вясны" Марыну Кастылянчанка, а таксама зняць усе абвінавачванні, выдвінутыя ў дачыненні да яе і затрыманага ў судзе валанцёра "Вясны" Аляксандра Паплаўскага, паколькі яны выкліканыя выключна іх законнай і мірнай праваабарончай дзейнасцю.
03.11.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Студэнты – у цэнтры рэпрэсій. 231 чалавек падазраваны па адной крымінальнай справе. "Каардынатары" і раскаянне для БТ.
02.11.2020 Патрабуем неадкладанага вызвалення сяброўкі ПЦ “Вясна” Марыны Кастылянчанка
Заява Рады ПЦ “Вясна” ў сувязі з арыштам сяброўкі ПЦ “Вясна” Марыны Кастылянчанка і затрыманнем валанцёра ПЦ “Вясна” Аляксандра Паплаўскага
31.10.2020 Суботняя хроніка затрыманняў і пераследу
У апошні кастрычніцкі дзень пераслед людзей па палітычных матывах працягваецца ў Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі, і іншыя формы ціску.
30.10.2020 У Мінску на Акрэсціна затрымалі групу анархістаў
Увечары 30 кастрычніка пасля сустрэчы вызваленага з 15-сутачнага арышту Аляксандра Бялова каля ЦІП на Акрэсціна была затрыманая група актывістаў анархісцкага руху.
30.10.2020 Неспакойная пятніца: людзей забіраюць з кватэр і затрымліваюць на пікетах
30 кастрычніка працягваецца пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.
28.10.2020 «Масавыя беспарадкі» на дзве гадзіны. Што вядома пра крымінальную справу за 10 жніўня ў Брэсце?
Што здарылася ў той вечар у Брэсце, што вядома пра крымінальную справу за 10-е жніўня, як вядомы спартсмен Брэста Дзяніс Марусевіч і студэнт Ілля Мігно сталі фігурантамі гэтай справы — чытайце ў матэрыяле "Вясны".
27.10.2020 Гісторыя палітвязня Паўла Нядбайлы: будаўніка, які бегае паўмарафоны
"Вясна" пагутарыла з жонкай палітвязня Паўла Нядбайлы Ірынай.
27.10.2020 Народныя хваляванні, ланцугі салідарнасці і спісы затрыманых за 27 кастрычніка
У аўторак у многіх гарадах Беларусі працягваюцца пратэстныя пікеты, ланцугі салідарнасці і спробы заблакаваць рух аўтамабільнага транспарту. Сілавікі жорстка спыняюць пратэсты, а іх удзельнікаў затрымліваюць.