Навіны на тэму: выбары-2016

Праўладны кандыдат Людміла Макарына-Кібак парушае выбарчае заканадаўства

06.09.2016 Праўладны кандыдат Людміла Макарына-Кібак парушае выбарчае заканадаўства

Да назіральніцы кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянціны Свяцкай звярнуўся кандыдат па Грушаўскай выбарчай акрузе №99 Сяргей Талецкі. Ён паведаміў, што праўладны кандыдат па яго акрузе галоўны ўрач “Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру атарыналарынгаогіі” Людміла Макарына-Кібак парушае выбарчае заканадаўства.

На сустрэчу з кандыдатам — арганізавана, працоўнымі калектывамі

06.09.2016 На сустрэчу з кандыдатам — арганізавана, працоўнымі калектывамі

«Мы прыйшлі працоўнымі калектывамі», - адзначалі выбаршчыкі. Іншыя прыйшлі, па іх словах, «паслухаць кандыдата», хоць і прызналіся, што належаць да іншай акругі.

Марыну Хоміч расшуквае міліцыя

06.09.2016 Марыну Хоміч расшуквае міліцыя

Як паведамляе афіцыйны сайт аргкамітэта партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, міліцыя расшуквае кандыдата ў дэпутаты па Кальварыйскай акрузе Марына Хоміч.

У Магілёве праўладныя кандыдаты праігнаравалі калектыўную сустрэчу з выбаршчыкамі

06.09.2016 У Магілёве праўладныя кандыдаты праігнаравалі калектыўную сустрэчу з выбаршчыкамі

Для прыйшоўшых у актавую залу людзей, якіх было каля 50 чалавек, сталася асабліва абуральнай адсутнасць Аляксандра Старавойтава, які ўзначальвае цэнтральную магілёўскую паліклініку і з’яўляецца галоўным урачом Магілёва.

Паведамляйце праваабаронцам пра парушэнні на выбарах!

06.09.2016 Паведамляйце праваабаронцам пра парушэнні на выбарах!

Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” адкрыла “гарачую лінію” для паведамленняў пра парушэнні падчас выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 6-га склікання.

Гомельскі сябра АГП Уладзімір Няпомняшчых зняўся з выбараў, «каб не падманваць сябе і народ»

06.09.2016 Гомельскі сябра АГП Уладзімір Няпомняшчых зняўся з выбараў, «каб не падманваць сябе і народ»

Няпомняшчых прывёў прыклад: яго здымак на стэндзе з інфармацыяй аб кандыдатах кадрыравалі такім чынам, што надпіс з лозунгам на майцы кандыдата страціў свой сэнс. Лозунг гучыць «За Беларусь без Лукашэнкі», але апошняе слова адрэзалі на здымку, таму атрымалася «За Беларусь без».

Абскарджванне папярэджання, вынесенага Слуцкім выбаркамам Аліне Нагорнай, не дало плёну

06.09.2016 Абскарджванне папярэджання, вынесенага Слуцкім выбаркамам Аліне Нагорнай, не дало плёну

Мінская абласная камісія адмовілася адмяняць папярэджанне Слуцкага акруговага выбаркаму кандыдатцы Аліне Нагорнай, атрыманага ёй за ўключэнне ў спіс давераных асобаў іншага кандыдата.

ЦВК не знайшла падстаў для зняцця з выбараў Таццяны Марачкавай

06.09.2016 ЦВК не знайшла падстаў для зняцця з выбараў Таццяны Марачкавай

Ушакоў сцвярджае, што Таццяна Марачкава свядома падманула акруговую выбарчую камісію, указаўшы ў дакументах партыйнасць у КПБ, хоць на той момант яна не з’яўлялася членам гэтай партыі.

   Экс-кандыдат Уладзімір Кацора: я не жадаю быць прадстаўніком сабесу ў сваёй акрузе

06.09.2016 Экс-кандыдат Уладзімір Кацора: я не жадаю быць прадстаўніком сабесу ў сваёй акрузе

У Гомелі 5 верасня паменела адразу на двух кандыдатаў: тут з выбарчай кампаніі зняліся два Уладзіміры - ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Уладзімір Кацора, які балатаваўся па Сельмашаўскай выбарчай акрузе №32 і Уладзімір Няпомняшчых па Юбілейнай акрузе №31.

У Брэсцкай вобласці з’явіліся ўлёткі пра акцыю пратэсту 12 верасня

06.09.2016 У Брэсцкай вобласці з’явіліся ўлёткі пра акцыю пратэсту 12 верасня

У Кобрыне, Жабінцы і Высокім з’явіліся ўлёткі з заклікам выступіць за новыя свабодныя выбары. Для гэтага прапануецца выйсці ў 18 гадзін 12 верасня на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску.

ЦВК рэкамендавала “Гродзенскай праўдзе” ўстрымацца ад публікацый за праўладных кандыдатаў

05.09.2016 ЦВК рэкамендавала “Гродзенскай праўдзе” ўстрымацца ад публікацый за праўладных кандыдатаў

Раней скаргі назіральнікаў былі ігнараваны. ЦВК адрэагавала толькі тады, калі агітацыйная кампанія падышла амаль да свайго завяршэння.

Зварот да адміністрацый беларускіх навучальных установаў з нагоды пачатку датэрміновага галасавання

05.09.2016 Зварот да адміністрацый беларускіх навучальных установаў з нагоды пачатку датэрміновага галасавання

Праваабаронцы нагадваюць адміністрацыям вну, што яны не з’яўляюцца арганізатарамі выбарчага працэсу, а любыя формы прымусу студэнтаў да ўдзелу ў выбарах з’яўляюцца недапушчальным парушэннем іх канстытуцыйных правоў.

ГУУС праводзіць праверкі па фактах “несанкцыянаваных” пікетаў

05.09.2016 ГУУС праводзіць праверкі па фактах “несанкцыянаваных” пікетаў

На сайце ГУУС Мінгарвыканкама размешчаныя інфармацыйныя зацемкі пра праверкі, што праводзяцца па фактах нібыта несанкцыянаваных пікетаў.

Смаргонская акруговая камісія не прызнае парушэнняў ва ўладнага кандыдата

05.09.2016 Смаргонская акруговая камісія не прызнае парушэнняў ва ўладнага кандыдата

Цікава, што на заяву назіральніка, пададзеную на беларускай мове, старшыня камісіі Раіса Захарыч, якая з’яўляецца дырэктарам школы №5, дала адказ не на мове звароту, а на рускай.

Крычаў: кандыдат Таццяна Шамбалава падала скаргу на распаўсюд матэрыялаў без выходных дадзеных у падтрымку Таццяны Марачкавай

05.09.2016 Крычаў: кандыдат Таццяна Шамбалава падала скаргу на распаўсюд матэрыялаў без выходных дадзеных у падтрымку Таццяны Марачкавай

Таццяна Шамбалава хоча даведацца, за якія сродкі і кім выдадзеныя агітацыйныя ўлёткі без выходных дадзеных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства