Навіны на тэму: выбары-2016
07.09.2016 Праваабаронцы заклікаюць студэнтаў выкрываць дэканаў-ваўкоў, якія заганяюць на галасаванне
У імправізаванай казцы для дарослых эксперт кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Валянцін Стэфановіч заклікае "студэнтаў-трусікаў" не падпарадкоўвацца "дэканам-ваўкам", якія заганяюць іх на датэрміновае галасаванне. Пра выпадкі прымусу праваабаронца просіць паведамляць на "гарачую лінію".
07.09.2016 Віцебскай кандыдатцы ад АГП Ірыне Яскевіч вынеслі папярэджанне
Папярэджанне вынесла акруговая камісія Віцебскай акругі №20, якая прызнала факт парушэння кандыдаткай выбарчага заканадаўства – правядзенне агітацыйнага пікета ў неналежным месцы.
07.09.2016 ФРІ: Асуджаем тых, хто будзе прымушаць студэнтаў ісці на ўчасткі
Усеўкраінская моладзевая грамадская арганізацыя “Фундацыя рэгіянальнях ініцыятыў” выказвае падтрымку беларускім студэнтам з нагоды магчымага прымусовага загону студэнтаў на выбарчыя ўчасткі без іх згоды.
07.09.2016 Закаранелая тэндэнцыя: “вытворчы прынцып” - надзейнасць і кантроль
З дапамогай калектываў дзяржпрадпрыемтваў і ўстаноў забяспечваюцца неабходныя ўладнай вертыкалі склады выбарчых камісіяў, “канструктыўны” назіральніцкі актыў ды пажаданыя кандыдаты. Гэтаму спрыяе замацаванне ў беларускім заканадаўстве працоўнага калектыва як суб’екта выбарчага працэсу, што незалежныя эксперты лічаць анахранізмам савецкага мінулага.
07.09.2016 Бабруйск: на галасаванне ў медкаледжы ўжо зранку -- чэргі
На другі дзень галасавання каля памяшкання ўжо можна заўважыць невялікія чэргі, але ўнутр па-ранейшаму студэнты заходзяць па адным. Агулам на гэтым участку мусяць прагаласаваць 300 студэнтаў.
07.09.2016 Баранавічы: сюрпрызаў не будзе – змест бюлетэняў нікому не пакажуць
Адказ старшыні ўчастковай камісіі Т.Н.Жытко на прапанову назіральніка стаўся прадказальным і адназначным: “Выбарчае заканадаўства не прадугледжвае падчас падліку галасоў працэдуру дэманстравання бюлетэняў”.
07.09.2016 Слонім: на ўчастку №20 у спісе галасавання на даму – ужо 125 чалавек
Па словах старшыні камісіі Таццяны Раманавай, гэта лічба яшчэ будзе павялічвацца. А ўсяго выбаршчыкаў на гэтым участку 1692.
07.09.2016 У Жодзіне на асобных участках пачалі выкарыстоўваць празрыстыя скрыні і новыя пломбы
Аднак забароны засталіся ранейшымі: назіральнікам адмовілі ў іх просьбе паставіць подпіс на аркушы паперы, якім заклеілі скрыню.
07.09.2016 Салігорск: назіральнікі з участкаў агучваюць першыя крытычныя заўвагі
Галасаванне выбаршчыкаў адбываецца ў прахадным калідоры, па якім перыядычна бегаюць натоўпы школьнікаў і іншых аніяк не датычных да выбарчага працэсу старонніх людзей.
07.09.2016 Смаргонь: назіральнікаў размясцілі так, каб яны нічога не бачылі
Незалежныя назіральнікі ў Смаргоні канстатуюць кардынальныя разыходжанні у колькасці прагаласаваўшых па іх дадзеных і дадзеных камісіі выбарчага ўчастка №12, які размешчаны ў школе №1, у першы дзень датэрміновага галасавання.
06.09.2016 Баранавічы: бацькоўскія сходы – надзейны спосаб забеспячэння аўдыторыі для праўладнага кандыдата і яўкі на датэрміновым галасаванні
На сход з выступам прыехала дэпутат Палаты прадстаўнікоў і кандыдат у адной асобе Вольга Палітыка. Пасля нядоўгай яе прамовы выступіў дырэктар школы. Ён сказаў: “Вось наш кандыдат, давайце яго падтрымаем.”
06.09.2016 У Салігорску працягвае знікаць агітацыйная прадукцыя за апазіцыйнага кандыдата
Перадвыбарчы штаб Аляксандра Малочкі заяўляе пра знікненне агітацыйнай прадукцыі з інфармацыйных стэндаў у крамах і арганізацыях гораду, у той час як у праўладнага кандыдата такіх праблем не назіраецца.
06.09.2016 Гродна: участак у прахадным пакоі, скрынка заклеена скотчам
Шчыліны ў скрынцы заклеены звычайным скотчам, які пры жаданні можна адклейваць і пераклейваць. Сфатаграфаваць скрынку назіральнікам прадстаўнікі ўчастковай камісіі не дазволілі.
06.09.2016 Аналітычная справаздача па выніках назірання за першым днём датэрміновага галасавання
306 кароткатэрміновых назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” вядуць штодзённае назіранне за правядзеннем датэрміновага галасавання на 153 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі краіны.
06.09.2016 У першы дзень датэрміновага галасавання студэнтаў “гоняць” на ўчасткі
6 верасня распачалося датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. І студэнты пачалі актыўна паведамляць пра факты прымусу да ўдзелу ў ім.