Навіны на тэму: правы мігрантаў
28.03.2019 МУС пакінуў без разгляду петыцыю "Не пасылайце Мехрдада на смерць"
На сайце Petitions.by з’явіўся адказ на зварот з просьбай не высылаць з Беларусі іранца Мэхрдада Джамшыдыяна, піша "Радыё Свабода".
25.11.2018 Буда-Кашалёва: украінца высылаюць шляхам добраахвотнага выезду, сям'ю пакідаюць у Беларусі
У Гомельскае прадстаўніцтва ПЦ "Вясна" па юрыдычную дапамогу звярнуўся жыхар райцэнтра Буда-Кашалёва Сяргей Працэнка, які мае від на жыхарства ў Беларусі. Грамадзяніна Украіны высылаюць з краіны на тры гады ў інтарэсах грамадскага парадку.
01.08.2018 «Бязвіз» не дапамог: амэрыканск_ую перформэр_ку не пусцілі ў Беларусь
Грамадзян_ку ЗША індыйскага паходжання Алок Вайд-Мэнон 31 ліпеня не прапусцілі праз мяжу ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск», сказала Радыё Свабодзе актывістка Віка Біран.
23.07.2018 Міжнародная Амністыя заступілася за іранца, якога хочуць дэпартаваць з Беларусі
Міжнародная Амністыя выступіла ў падтрымку грамадзяніна Ірану Мехрдада Джамшыдзіяна, які знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсьціна ў Мінску ў чаканні дэпартацыі.
16.07.2018 Беларусь адмовілася даць прытулак трансгендэрнай уцякачцы з Узбэкістану
У рашэньні дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі гаворыцца, што ўлады не знайшлі дакумэнтаў, якія пацьвярджалі б словы ўцякачкі пра гвалт і катаваньні ва Ўзбэкістане, паведамляе Радыё Свабода.
24.05.2018 «Фэст Дружбы» пройдзе ў Брэсце
Праваабарончая ўстанова Human Constanta у кааперацыі з агенцтвам рэгіянальнага развіцця "Дзедзіч" 26 траўня правядзе ў Брэсце «Фэст дружбы».
21.05.2018 Фотавыстава па праблемах міграцыі "Што нас аб'ядноўвае?" у Брэсце
24 траўня ў 19:00 у галерэі КХ у Брэсце адкрыецца выстава “Што нас аб’ядноўвае?”, якая звяртаецца да тэмы міграцыі, талерантнасці і гуманістычных каштоўнасцяў.
02.03.2018 Human Constanta непакоіцца лёсам мігрантаў з Чачэнскай Рэспублікі, якіх злавілі на мяжы
Human Constanta звяртаецца з просьбай да беларускіх уладаў устрымацца ад высылкі або «перадачы» праваахоўным органам Расійскай Федэрацыі грамадзян, якія выехалі з Паўночнага Каўказа, а таксама распрацаваць працэдуру эфектыўных прававых механізмаў абароны замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў выпадку іх вымушанай міграцыі.
28.02.2018 Круглы стол па праблемах бежанцаў: Беларусь неахвотна дае статус, а СМІ падтрымліваюць стэрэатыпы ў грамадстве
У Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры 28 лютага адбыўся круглы стол «Бежанцы ў Беларусі: сітуацыя і асноўныя праблемы», на якім абмеркавалі актуальныя праблемы, з якімі сутыкаюцца бежанцы, што робяць профільныя недзяржаўныя арганізацыі па іх вырашэнню, а таксама як праблему міграцыі адлюстроўваюць СМІ.
11.01.2018 Конкурс журналiсцкiх прац “Бежанец XXI стагоддзя”
Прыватная інфармацыйная ўстанова “Цэнтр падтрымкі бежанцаў” у супрацы з праваабарончай ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць” абвяшчае прафесійны конкурс на найлепшы журналісцкі матэрыял, прысвечаны бежанцам у Беларусі і за мяжой.
07.12.2017 ААН - Беларусі: высылаць іранца, якому пагражае смяротнае пакаранне, нельга
Камітэт ААН па правах чалавека запатрабаваў ад Беларусі не высылаць іранца Мехрдада Джамшыдзіяна, якому на радзіме пагражаюць катаванні і смяротнае пакаранне па выніках суда.
23.11.2017 Human Constanta запрашае на гульню пра бежанцаў “Ці можна ўвайсці?” у Баранавічах
Установа “Крытычнае Мысленне” сумесна з праваабарончай арганізацыяй Human Constanta арганізуюць інтэрактыўную гульню-семінар на тэму міграцыі і ўцекачоў "Ці можна ўвайсці?".
21.10.2017 Якія грамадскія праваабарончыя кампаніі існуюць і куды яны рухаюцца - абмеркавалі ў межах Форуму
У другі дзень IV Беларускага праваабрончага форума на паралельным мерапрыемстве “Грамадскія праваабарончыя кампаніі. Мэты, выклікі і перспектывы” выступіла восемь прадстаўнікоў кампаній розных накірункаў дзейнасці.
13.10.2017 У Мінску пачынае працу юрыдычная прыёмная для замежнікаў
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta адкрывае бясплатную юрыдычную прыёмную для кансультацый замежных грамадзянаў, у тым ліку мігрантаў, бежанцаў і асоб без грамадзянства.
06.09.2017 Беларуская міліцыя пра ўцякачку з Чачні: «Мы толькі паведамілі пра яе ініцыятару вышуку»
У беларускай міліцыі патлумачылі дзеяньні міліцыянта, які размаўляў з чачэнкай Луізай Дудуркаевай пасьля таго, як яе фактычна зьнялі з самалёта ў Нарвэгію ды потым вярнулі ў Чачню.