У Мінску пачынае працу юрыдычная прыёмная для замежнікаў

2017 2017-10-13T07:50:00+0300 2017-10-13T08:14:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/humanconstanta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta адкрывае бясплатную юрыдычную прыёмную для кансультацый замежных грамадзянаў, у тым ліку мігрантаў, бежанцаў і асоб без грамадзянства.

Прыёмная будзе працаваць у некалькіх фарматах - кансультацыі па тэлефоне і электроннай пошце, і асабістыя кансультацыі ў офісе па папярэдняй дамоўленасці. Юрыст будзе аказваць інфармацыйную дапамогу бежанцам, мігрантам і асобам без грамадзянства па шырокаму колу пытанняў, якія тычацца іх правоў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а менавіта:

  • атрыманне віду на жыхарства ў Беларусі,
  • працэдура рэгістрацыі,
  • працаўладкаванне замежных грамадзянаў у Беларусі,
  • пытанні медыцынскага забеспячэння,
  • права на адукацыю для замежных грамадзянаў,
  • сітуацыі высылкі, дэпартацыі з Беларусі,
  • зварот за прытулкам
  • і іншыя.

Звярнуцца ў прыёмную можна будзе з любога рэгіёну Беларусі.

«Мы прапануем дапамогу замежным грамадзянам, якім складана самастойна разабрацца ў тонкасцях беларускага заканадаўства, каб гэтыя людзі разумелі свае правы і маглі іх абараніць. Часта, калі людзі прыязджаюць у іншую краіну вымушана або па сваёй волі, па многіх прычынах ім адразу складана арыентавацца нават у базавых пытаннях: як зарэгістравацца, аддаць дзяцей у школу, уладкавацца на працу. Наша юрыдычная прыёмная будзе дапамагаць замежнікам выконваць беларускае заканадаўства.Таксама мы будзем сачыць за тым, каб іх правы не парушаліся і іх уразлівасцю ніхто не злоўжываў», - патлумачыла каардынатар прыёмнай Эніра Браніцкая.

Юрыдычная прыёмная будзе працаваць чатыры дні на тыдзень: панядзелак, аўторак, серада і пятніца з 11:00 да 16:00.

Тэлефон +375 44 562 38 42 і e-mail: legalhumanconstanta@gmail.com

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства