viasna on patreon

Сыходзяць легенды: памёр праваабаронца Валерый Шчукін

2020 2020-10-12T07:57:14+0300 2020-10-12T08:01:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shchukin-valer-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Шчукін. Фота: Радыё Свабода.

Валерый Шчукін. Фота: Радыё Свабода.

На 79 годзе жыцця пасля пагаршэння здароўя ў шпіталі 10 кастрычніка памёр дэпутат Вярхоўнага Савету XIII склікання, палітык і праваабаронца, былы палітвязень Валерый Шчукін.

Валерый Шчукін пражыў складанае, але насычанае на падзеі жыццё. Ён амаль тры дзесяткі гадоў 27 гадоў служыў ваенным афіцэрам на Ціхаакіянскім флоце, а пасля службы вярнуўся ў Беларусь.

У 1995 годзе быў абраны ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га склікання ад Партыі камуністаў Беларускай.  Актыўна выступаў за імпічмент прэзідэнта А. Лукашэнкі ў 1996 г. Пасля рэферэндуму 1996 года, канчаткова перайшоў на дэмакратычныя пазіцыі.

Валерыя Шчукіна беларуская праваабарончая супольнасць не аднойчы прызнавала палітычным зняволеным,  супраць яго былі заведзеныя тры палітычныя крымінальныя справы.

За сваю дзейнасць і актыўную грамадзянскую пазіцыю неаднаразова затрымліваўся, дзесяткі разоў быў аштрафаваны за ўдзел у масавых мекрапремствах.

У 2003 годзе быў пазбаўлены прапіскі ў інтэрнаце ў Полацку. На працягу наступных чатырох гадоў шмат начэй правёў на чыгуначным вакзале ў г. Віцебску ў знак пратэсту супраць незаконнага высялення, але справядлівасці так і не дабіўся.

Валерый Шчукін з’яўляўся сябрам “Беларускага Хельсінкскага камітэту”, займаўся праваабарончай дзейнасцю, як журналіст актыўна супрацоўнічаў з газетай “Народная Воля”.

Валер Шчукін і Алесь Бяляцкі
Валер Шчукін і Алесь Бяляцкі, 2015 год. Фота: ПЦ "Вясна".

Ён стаў лаўрэатам нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека «Хартыі-97», а  ў 2015 годзе Валерый Шчукін быў уганараваны штогадовай Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў у намінацыі «Асоба». Дыплом яму ўручаў старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.

Беларуская грамадзяніна супольнасць страціла сапраўднага грамадзяніна сваёй краіны, барацьбіта за правы чалавека, мудрага і надзейнага таварыша.

Праваабаронцы “Вясны” глыбока смуткуюць з прычыны смерці калегі і аднадумцы і выказваюць шчырыя спачуванні родным і блізкім Валерыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства