Стан палітвязня Максіма Знака, які трымае галадоўку ў СІЗА № 1, пагоршыўся
Стан палітзняволенага адваката Максіма Знака, які трымае галадоўку ў СІЗА № 1, пагоршыўся. Пра гэта TUT.BY паведаміў абаронца Дзмітрый Лаеўскі.
24 верасня адвакаты Дзмітрый Лаеўскі і Надзея Знак наведалі Максіма Знака ў СІЗА.
"У гэты раз гэта аказалася няпроста. З Максам удалося паразмаўляць толькі некалькі хвілін. Мы высветлілі, што стан яго заканамерна пагоршыўся. У той жа час Макс моцны духам. Ён перакананы: грамадства павінна задумацца аб тым, што права — важна. Без права нармальнае жыцце грамадства немагчыма, гэтак жа як без ежы немагчыма жыццё чалавека", — распавялі абаронцы адваката.
Нагадаем, Максім Знак быў затрыманы 9 верасня і знаходзіцца ў СІЗА № 1 Мінска. 18 верасня яму было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса. У знак нязгоды з абвінавачваннямі адвакат абвясціў галадоўку. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яго палітзняволеным і запатрабавала неадкладнага вызвалення Максіма Знака.