Панядзелак пачынаецца з судоў Дапоўнена

2020 2020-09-21T11:04:45+0300 2020-09-22T12:04:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/u_min_sudze_21.09.20.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У субботу на Жаночым Маршы ў Мінску і ў нядзелю на Маршы Салідарнасці па ўсёй краіне адбыліся массавыя затрыманні мірных пратэстоўцаў. 

Па афіцыйна інфармацыі МУС, 19 верасня ў Мінску было затрымана 415 чалавек (430 па краіне), з якіх 385 былі адпушчаныя з РУУС. 20 верасня па Рэспубліцы было затрымана 442 чалавекі, 266 - у Мінску.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" сабраў звесткі каля 200 затрыманых у Мінску і 80 - у рэгіёнах за 20 верасня. Частка затрыманых дэманстрантаў з Мінска была этапавана ў ІЧУ Жодзіна. 

Мяркуецца, што сёння і заўтра будуць адбывацца судовыя пасяджэнні. Судзяць таксама затрыманых на папярэдніх акцыях пратэсту.

"Вясна" з дапамогай валанцёраў збірае інфармацыю пра вынесеныя рашэнні судоў. 

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Спіс затрыманых на акцыях пратэсту 20 верасня. Абнаўляецца

У нядзелю, 20 верасня, у Мінску праходзіць Марш справядлівасці. Таксама акцыі пратэсту праходзяць у іншых гарадах краіны. У Мінску, Гродне, Гомелі, Брэсце і Магілёве адбыліся кропкавыя затрыманні дэманстрантаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства