viasna on patreon

Беларусь: палітыка ў дачыненні да катаванняў і беспакаранасці - адказ Савета ААН па правах чалавека

2020 2020-09-17T10:45:49+0300 2020-09-17T11:14:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ivent-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паўсюдная жорсткасць з боку паліцыі, адвольныя арышты і сістэматычныя катаванні і жорсткае абыходжанне з сотнямі людзей мелі месца з пачатку паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі. Масавыя злоўжыванні, уключаючы збіццё мірных дэманстрантаў і журналістаў, сэксуальны гвалт і іншыя формы прыніжэння, працягваюцца і па гэты дзень, а ахвяры катаванняў і іх адвакаты падвяргаюцца пагрозам і пераследам пры падачы скаргаў. Эфектыўнага расследавання гэтых парушэнняў пакуль не праводзілася.

Напярэдадні тэрміновых дэбатаў у Савеце ААН па правах чалавека па Беларусі, OMCT, FIDH, Праваабарончы цэнтр "Вясна", Беларуская асацыяцыя журналістаў і Хельсінкскі Фонд па Правах Чалавека запрашаюць вас на паралельнае анлайн-мерапрыемства, каб праліць святло на гэтыя парушэнні.

Удзельнікі дыскусіі дадуць інфармацыю з першых рук аб маштабах парушэнняў і абмяркуюць ролю Савета па правах чалавека ў спыненні такіх парушэнняў і стварэнні механізму для расследавання і дакументавання палітыкі катаванняў і іншых грубых парушэнняў правоў чалавека.

Будзе прадстаўлены пераклад на англійскую, рускую і французскую мовы.

Панэлісты:

Валянцін Стэфановіч, віцэ-прэзідэнт FIDH, намеснік старшыні Рады Праваабарончага цэнтра "Вясна";

Алег Агееў, намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў;

Вольга Саламатава, менеджэр праектаў, Хельсінкскі фонд па правах чалавека;

Мадэратар - Мушег Экмалян, старшы саветнік па правах чалавека, OMCT.

ДАТА: 17 верасня 2020 г.

13: 00 Жэнева
14: 00 Мінск

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства