viasna on patreon

У Магілёве затрыманы Сяргей Пехцераў, у Мінску - журналіст Семчанка і яшчэ дзесятак людзей Дапоўнена

2020 2020-09-10T16:04:00+0300 2020-09-11T16:00:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pehcerau-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Пехцераў. Фота: Радыё Свабода

Сяргей Пехцераў. Фота: Радыё Свабода

шГарадскога актывіста і аўтара розных культурніцкіх праектаў з Магілёва Сяргея Пехцерава раніцай 10 верасня выклікалі позвай у Ленінскі РУУС Магілёва.

Затым патэлефанавалі ягонай жонцы і паведамілі, што Сяргей затрыманы. Прычыну затрымання не патлумачылі.

Сувязі з актывістам няма і дагэтуль.

У Мінску затрыманы Дзмітрый Семчанка, які ў жніўні сышоў з прэзідэнцкага пула.

Дзмітрый Семчанка.

Як паведамляе “Наша Ніва”, прыкладна а 16:30 у кватэру да былога журналіста АНТ Дзмітрыя Семчанкі прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і забралі мужчыну, гэтую інфармацыю пацвердзіла ягоная жонка Юлія.

У аграгарадку Лашаны Мінскага раёна людзі выйшлі на ланцуг салідарнасці. Прыехала міліцыя і затрымала мінімум 2 чалавек - Станіслава Бакіноўскага і Максіма Ганесту. Іх павезлі ў Заслаўскі РАУС.

У Салігорску ва ўласным пад’ездзе быў затрыманы сябра стачкама «Беларуськалія» Пётр Пячкураў. Зараз ён знаходзіцца ў Салігорскім РАУСе.

Вечарам у Мінску ў Серабранцы затрымалі:

Аляксандра Жука (РУУС Заводскага раёна),

Васіля Мірончыка,

Віктара Яўмененку (адвезлі ў бальніцу хуткай дапамогі, бо разбіты твар),

Паўла Лазара (Ленінскі РУУС),

Віталя Мілашэўскага (Ленінскі РУУС),

Паўла Каржанеўскага (адвезлі ў бальніцу хуткай дапамогі),

Дзмітрыя Грыба (Ленінскі РУУС).

Каля ЖК "Каскад" быў затрыманы Мікіта Бажкоў.

Таксама паведамлялася, што каля Чырвонага касцёла ў Мінску таксама былі затрыманыя некалькі чалавек. Сілавікі павезлі пратэстоўцаў на мікрааўтобусах. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства