viasna on patreon

"Мужчыны ў балаклавах забралі маму з дому". Суд адправіў на дапрацоўку справу эколага Ірыны Сухій

2020 2020-09-07T19:58:22+0300 2020-09-07T19:58:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sukhy-676x483.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 верасня старшыню праўлення грамадскага аб'яднання "Экадом" Ірыну Сухій забралі з кватэры яе 93-гадовай маці трое міліцыянтаў. Двое былі ў балаклавах. Родныя кажуць, у кватэры таксама правялі ператрус (або агляд). Сёння справу Ірыны, якая правяла ноч у ізалятары, разгледзелі ў судзе, матэрыялы вярнулі ў РУУС для ліквідацыі недахопаў, піша TUT.BY. Пасля суда стала вядома, што дадому яе не адпусцілі, а адправілі на Акрэсціна.

Ірына Сухій. Фота: greenbelarus.info
Ірына Сухій. Фота: greenbelarus.info

Дачка Ірыны Ганна Воўк у сацсетках апісала, як затрымлівалі яе маці 6 верасня:

"Гадзіну таму пры мне і бабулі ў кватэры пачалі выломліваць дзверы і забралі маму ў Савецкі РУУС. Адзін без маскі і двое ў масках. Сказалі, што не затрымліваюць і пашпарт не патрэбны".

Пазней, калі Ганна паехала ў РУУС, яна даведалася, што ў кватэры праводзяць "ператрус" (магчыма, агляд, бо гаворка ідзе пра адміністрацыйную справу. — Заўвага TUT.BY). Забралі, па словах Ганны, старыя кампутары, у тым ліку кампутар, які належыць ёй, а таксама мадэм.

"Ніякіх дакументаў нам не далі. Дакумент, які пацверджвае асобу, перавернуты, быў паказаны на секунду. Сказалі, што міліцыя".

Ноч Ірына Сухій правяла ў ізалятары на Акрэсціна. Сёння ў судзе Савецкага раёна разгледзелі яе справу — абвінавачваюць ва ўдзеле ў "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" паводле арт. 23.34 КаАП. Па словах дачкі Ірыны Сафіі Садоўскай, у пратаколе пазначана, што 3 верасня яе мама прыняла ўдзел у акцыі ў 18 гадзін, хоць у гэты час яна ўжо ехала на хутар. Як паведаміла Сафія ў сацсетках, матэрыялы адправілі начальніку Савецкага РУУС для ліквідацыі недахопаў.

Маму пакуль не выпусцілі і не сказалі, ці выпусцяць, — удакладніла дачка. Па законе, адміністрацыйна затрыманых могуць утрымліваць да 72 гадзін, пасля чаго павінна быць рашэнне суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства