viasna on patreon

Светашумавая граната пазбавіла ступні. Сведчаць пацярпелыя Відэа

2020 2020-09-02T22:07:32+0300 2020-09-02T22:14:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/georgii_minsk_10august.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да людзей, што пацярпелі ў выніку пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў.

33-гадовы Георгій Сайкоўскі 10 жніўня ішоў дамоў на Пушкінскую, але ягоны шлях праходзіў праз месца разгону пратэстаў. Ужо ў сваім раёне, калі да хаты заставалася амаль пяць хвілін ходу, ў ягоны бок прыляцела светашумавая граната. Яго зачапіла аскепкам. Хлопца ратавалі выпадковыя сведкі, спынілі машыну, каб адвезці ў лякарню.

Цяпер жыццё Георгія падзяляецца на да- і пасля-, бо ад выбуху гранаты ён атрымаў моцнае раненне і ў выніку яму ампутавалі ступню.

Светашумавая граната пазбавіла ступні. Сведчаць пацярпелыя

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства