viasna on patreon

Затрыманні ў Беларусі 31 жніўня Дапоўнена

2020 2020-08-31T18:09:28+0300 2020-09-01T11:00:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/liliya_ulasava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лілія Уласава

Лілія Уласава

Затрыманні, у тым ліку і сябраў Каардынацыйнай рады, у Беларусі працягваюцца 31 жніўня.

Упраўленне дзяржбяспекі ранкам затрымала сустаршыню стачачнага камітэта "Беларуськалія" Анатоля Бокуна, ён дастаўлены ў Салігорскі РАУС. Пазней стала вядома, што яго асудзілі на 15 сутак арышту.

Каля 15.20 у Мінску была затрымана сябра Каардынацыйнага савета Лілія Уласава. Затрыманне ажыццяўлялі супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследванняў Камітэта дзяржкантролю. Пра гэта ў сваім тэлеграме паведаміў іншы сябра Рады Павел Латушка. Таксама вядома, што ў яе доме адбыўся ператрус.

У Гомелі затрымалі сябра Каардынацыйнай рады Васіля Палякова, піша "Радыё Свабода". Васіль Палякоў быў у судзе Цэнтральнага раёну Гомеля, даведваўся пра лёс затрыманых 30 жніўня. Выйшаў з суду і быў затрыманы міліцыяй. Дзе ён цяпер — невядома.

Каля 6 вечара ў Віцебску была затрымана актывістка і блогерка Алена Янушкоўская. Яе павезлі ў РАУС складаць пратакол за удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).

У Магілёве прыкладна ў 18.30 каля ГЦ "Атрыум" супрацоўнікі АМАП затрымалі 6 чалавек. Магілёўскім праваабаронцам вядомыя імёны і прозвішчы:

  • Герасіменка Валянцін
  • Харытон Мікалай
  • Хітрыкава Алеся
  • Ратнікава Дар'я
  • Башарымава Вольга
  • Аляксандр Страх

Іх павезлі ў РАУС Ленінскага раёна. Пазней усіх вызвалілі. 

Будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства