Затрыманні ў Мінску вечарам 28 жніўня Дапоўнена

2020 2020-08-28T19:54:40+0300 2020-08-30T11:56:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lancug_salidarnasti_28.08.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ланцуг салідарнасці на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Фота TUT.BY

Ланцуг салідарнасці на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Фота TUT.BY

Увечары 28 жніўня на плошчы Незалежнасці ў Мінску людзі зноў вышлі на мірную акцыю пратэсту. Жанчыны сталі ў "ланцуг салідарнасці". Да іх падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і патрабуюць, каб жанчыны разышліся. 

TUT.BY паведамляе, што сабраўшыхся міліцыянты ўзялі ў "кола". Каля 19.45 пачаліся затрыманні. 

lancug_salidarnasti_28.08_1.jpg
Фота "Наша Ніва"

Па меншай меры двух хлопцаў змясцілі ў аўтазак.

lancug_salidarnasti_28.08_2.jpg
Фота "Наша Ніва"

Як паведамляе "Наша Ніва", на плошчы Незалежнасці затрымалі некалькі журналістаў. Сярод іх сябра БАЖ Ілля Кузняцоў.

Праваабронцам "Вясны" стала вядома, што актывісты Народной Грамады Аляксей Кірэеў і Грыгорый Пагарцаў затрыманыя у Маскоўскім РУУС.

Сярод затрыманых:

  • Семашкевіч Андрэй
  • Кузняцоў Ілля - прадзюсар AirDance,затрыманы каля гасцініцы "Мінск", 
  • Сяргееў Сяргей - удзельнік AirDance, грамадзянін РФ,затрыманы каля гасцініцы "Мінск"
  • Фалін Міхаіл - удзельнік AirDance, грамадзянін РФ, затрыманы каля гасцініцы "Мінск"
  • Рудзячэнка Антон - затрыманы каля Чырвонага касцёла, да суда змешчаны ў ЦІП
  • Бойка Іван - паведаміў, што ёсць праблема з нагой
  • Воінаў Павел
  • Навіцкі Мікіта

Паведамляецца таксама, што ў мікрараёне "Новая Баравая" міліцыяй быў затрыманы хлопец, які збіраў подпісы, каб пачаць адкліканне дэпутата Палаты прадстаўнікоў. Яго імя Аляксей Трыпузь. Хлопца вязуць у Бараўлянскі РАУС.

Тым часам "ланцугі салідарнасці" стыхійна з'яўляюцца ў розных кропках горада. 

Віталь Крыўко, сябра Каардынацыйнай рады, а таксама каардынатар штаба Віктара Бабарыкі быў затрыманы сёння ўвечары невядомымі людзьмі, паведамляецца ў тэлеграм-канале kyky.org. Яго змясцілі ў ізалятар на вул. Акрэсціна. Пазней стала вядома, што разам з ім затрыманы сузаснавальнік Terra group Андрэй Ярашэвіч.

Гомель

У Гомелі міліцыя затрымала ў краме маладую жанчыну з белым шарыкам, паведамляе Радыё Свабода. 

"Толькі што ў краме „Алмі“, якая ў мікрараёне Валатава, затрымалі маладую жанчыну з белым шарыкам. Да гэтага ля крамы быў невялікі ланцуг салідарнасці. Пад’ехала міліцыя, мне здаецца, усе людзі разбегліся. Я не ведаю, ці ўдзельнічала ў акцыі тая жанчына, але на маіх вачах яе проста ў краме затрымала міліцыя. Яе павялі ў міліцэйскі аўтамабіль", — распавяла жыхарка Гомеля.

Стала вядома, што затрыманую завуць Марыя Тульжанкова.

Узда

Дзмітрый Сайко быў затрыманы, калі ішоў па вуліцы з бела-чырвона-белым сцягам міліцыяй г. Узда. Суд меркавана адбудзецца ў панядзелак. Да гэтага ён будзе знаходзіцца ў міліцыі. 

Брэсцкай вобласць

Каля 19:30 у вёсцы Застружжа Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ва ўласным прыватным доме затрыманыя:

  • Волчак Міхаіл - каардынатар чату забастоўкі БГУ
  • Волчак Святлана - каардынатарка чату забастоўкі БГУ

У іх канфіскавалі ноўтбукі, тэлефоны, дрона і дакументы. Суд у панядзелак па арт. 23.34 КаАП. 29 жніўня каля 15:00 Волчака Міхаіла ў суправаджэнні міліцыі і людзей у цывільным і панятых бачылі каля яго машыны ў вёсцы Застружжа, дзе складалі нейкія дакументы. Ёсць меркаванне, што Міхаіла спрабуюць абвінаваціць у перабітых нумарах машыны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства