viasna on patreon

Берасце: затрымалі актывіста разам з стометровым сцягам

2020 2020-08-24T10:31:29+0300 2020-08-24T10:31:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/berascie-sciag-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сцяг у Берасці 23 жніўня. Фота:b-g.by

Сцяг у Берасці 23 жніўня. Фота:b-g.by

У Берасці пасля «Марша новай Беларусі» 23 жніўн супрацоўнікі міліцыі затрымалі аднаго з удзельнікаў акцыі Дзмітрыя Янковіча. Сувязь з ім абарвалася ў 20:57.

Па словах праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, ён перавозіў на сваім аўтамабілі 100-метровы бел-чырвона-белы сцяг. Аўтамабіль Дзмітрыя знаходзіцца каля Ленінскага РАУС.

У ізалятаты часовага ўтрымання Берасця падцвердзілі, што Янковіч знаходзіцца там.

Іншай інфармацыі па Дзмітрыю пакуль не даюць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства