viasna on patreon

Сваякі не могуць высветліць лёс блізкіх, якія не выходзяць на сувязь пасля 18 жніўня Дапоўнена

2020 2020-08-23T08:33:48+0300 2020-08-23T15:22:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aukazak-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: "Наша Ніва".

Фота: "Наша Ніва".

На тэлефон Праваабарончага цэнтра "Вясна" працягваюць паступаць паведамленні аб тым, што людзі не могуць адшукаць сваіх родных і блізкіх, тэлефоны якіх раптоўна перастаюць адказваць. Пра некаторых вядома, што іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі, аднак месцазнаходжанне высветліць немагчыма. Праваабаронцы змаглі адшукаць некалькі чалавек. Пра астатніх падаем інфармацыю.

Ільінкевіч Данііл быў затрыманы раніцай 21 жніўня і дастаўлены ў Фрунзенскі РУУС Мінска, затым у Маскоўскіі РУУС, дзе паведамілі, што адправілі ў ЦІП на Акрэсціна. Сваякам адказваюць, што Ільінкевіча да іх не дастаўлялі.

Шагаў Аляксандр Юр’евіч. 18 жніўня панёс заяву на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў Першамайскі РУУС Мінска. Выйшаў праз некалькі гадзін, прыкладна ў 16-30, а затым прапаў. Тэлефон недасяжны. Верагодна быў затрыманы вечарам.

У Мінску знік удзельнік акцый пратэсту Юрый Стрыжак. Бацькі паведамілі “Вясне”, што 20 жніўня каля 8 вечара ён быў на акцыі, а пасля 11 вечара яго тэлефон стаў недасяжны.

Таксама з 20 жніўня не выходзяць на сувязь жыхары Мінска Сяргей Балоцька (працуе ў БГУІР, 1985 года нараджэння ) і ягоная жонка;

21 жніўня перастаў адказваць на тэлефанаванні жыхар Мінска Уладзімір Благапалучны, які пайшоў раніцай на працу і не вярнуўся.

Аляксандар Апейкін, кіраўнік гандбольнага клуба «Віцязь», збіраў подпісы аб непрызнанні вынікаў выбараў і асуджэнні дзеянняў супрацоўнікаў МУС, перастаў з 20 жніўня адказваць на тэлефанаванні.

У Салігорску зніклі 21 жніўня актывісты стачкама ААТ “Беларуськалій” Алеся і Уладзімір Логінавы. 23 жніўня стала вядома паводле інфармацыі стачкама ААТ "Беларуськалій", што Алеся і Уладзімір Логінавы лічацца ў спісах затрыманых Салігорскага РАУС.

У Віцебску знік Леанід Маліхаў. У сацсетках пішуць, што апошні раз яго бачылі 21 жніўня на акцыі пратэсту, пасля гэтага ён больш за суткі не выходзіць на сувязь. У міліцыі рэгіёну TUT.BY паведамілі, што хлопца не затрымлівалі, а яго сваякі з заявай аб знікненні не звярталіся.

У Гомелі маці шукае сына - Іллю Міронава, які затрыманы ў пятніцу ўвечары.

Усяго, па звестках МУС, за ўдзел у масавых мерапрыемтсвах у Беларусі 22 жніўня было затрымана 18 чалавек.

Праваабаронцы звяртаюцца да грамадзян, якім вядомая інфармацыя пра гэтых людзей: паведаміце нам пра іх лёс па тэлефоне: 8 (017) 394 63 11, альбо на электронную пошту: viasna@spring96.org

Што датычна зніклых у перыяд з 9 па 13 жніўня - лёс іх, па інфармацыі МУС, устаноўлены.

МУС праверыў спіс зніклых, які быў апублікаваны на TUT.BY і ў якім на 9 раніцы 21 жніўня налічвалася 9 чалавек (па дадзеных на 17.00 там сем чалавек).

З дзевяці:

два чалавека не ідэнтыфікаваныя,

два адшуканыя раней, 

адзін афіцыйна абвешчаны ў вышук як зніклы без вестак;

па двух пададзеныя заявы ў АУС аб вышуку, праводзіцца праверка;

адзін адшукваецца па лініі іншых службаў МУС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства