viasna on patreon

Супрацоўнікі АМАПу затрымалі дваіх пратэстоўцаў ля прахадной МТЗ Дапоўнена

2020 2020-08-19T09:19:24+0300 2020-08-19T11:49:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mtz_19_avgusta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Супрацоўнікі амапу каля МТЗ. Фота: TYT.BY

Супрацоўнікі амапу каля МТЗ. Фота: TYT.BY

Ля прахадной Мінскага трактарнага завода ў сераду раніцай АМАП разганяў тых, хто сабраўся людзей. Як паведамляе TYT.BY, тут былі работнікі МТЗ, якія напярэдадні напісалі заявы на адпачынкі за свой кошт, а сёння не змаглі трапіць на тэрыторыю прадпрыемства з-за заблакаваных пропускаў. У МТЗ таксама былі работнікі Мінскага маторнага завода, якія прыйшлі падтрымаць калег, і іншыя неабыякавыя людзі.

mt_19_avgusta.jpg
Затрыманне пратэстоўца ля МТЗ. Фота: TYT.BY

Пакуль вядома, што былі затрыманы двое пратэстоўцаў, якіх адвялі ў аўтазак.

Па інфармацыі ГУУС МІнгарвыканкама, у дачыненні да дваіх грамадзян распачалі адміністрацыйны працэс па арт 23.34 КаАП (арганізацыя або ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Яны змешчаныя да суда пад варту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства