МУС: У Мінску загінуў дэманстрант
https://spring96.org/be/news/98955
2020
2020-08-11T00:03:17+0300
2020-08-11T00:03:17+0300
2020-08-11T00:03:18+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/puskinskaja_10.08.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведамляе ў тг-канале Міністэрства ўнутраных спраў, 10 жніўня каля 23.00 падчас акцый пратэсту ў Мінску на праспекце загінуў Прытыцкага адзін чалавек.
"Натоўп будаваў барыкады для блакавання руху. У ходзе супрацьстаяння са спецназам, які прыбыў для дэблакавання плошчы, адзін з пратэстоўцаў спрабаваў кінуць неўстаноўленую выбуховую прылада ў бок праваахоўнікаў. Яно выбухнула ў руцэ, мужчына атрымаў траўмы несумяшчальныя з жыццём", – гаворыцца ў заяве ведамства.
Пры гэтым, як піша "Наша Ніва", журналісты з месца падзеі перадаюць, што ў гэты час дэманстрантаў тут [на праспекце Прытыцкага] масіравана абстрэльвалі:
"Ішла сапраўдная кананада. Журналісты Нашай Нівы назіралі гэты абстрэл як з гасцініцы Арбіта, так і з боку Кальварыі".