Інтэрнэт-цэнзура ў Беларусі ў дзень выбараў. Што вядома Дапоўнена
У асноўны дзень галасавання, 9 жніўня, у Беларусі адзначаюцца праблемы з доступам да мэсэнджараў, VPN, TOR, Telegram і Google. Акрамя таго, паведамляецца аб праблемах у доступе да сайтаў незалежных СМІ. Сярод іх — NN.by, kyky.org, таксама з перабоямі працуе TUT.BY, svaboda.org, belapan.by, belaruspartisan.by, belsat.eu, euroradio.fm, gomel.today, naviny.by. Такім чынам, доступ да інфармацыі абмежаваны 9 жніўня ў Беларусі з больш за дзясятак сайтаў незалежных медыя.
Як піша TUT.BY, з раніцы 9 жніўня назіраецца павольны доступ да Telegram без проксі-сервера. Павольна грузіцца Youtube і Google-сэрвісы. Таксама з перабоямі працуе Twitter, Instagram. Як паведамляюць карыстальнікі, ні праз А1, ні праз МТС, ні праз ByFly не працуе сайт незалежнага назірання zubr.in.
Тэлеграм-канал "Нашай Нівы" а 14: 30 паведаміў, што сайт недаступны з Беларусі.
Каля 15:00 стала вядома, што заблакаваная платформа "Голас". Раней Генеральная пракуратура Беларусі выказвалася пра намер абмежаваць дзейнасць платформы "голас" на тэрыторыі нашай краіны.
Стэфановіч: Вынікі выбараў дэвальвуе не “Голас”, а дзеянні ЦВК
Што аператары кажуць пра праблемы працы інтэрнэту
У "Белтэлекаоме" рэдактару 42.TUT.BY заявілі, што ведаюць пра ўзніклыя праблемы і што "тэхнічныя спецыялісты працуюць над гэтым": "узнікаюць праблемы з доступам да некаторых рэсурсаў і цяжкасці пры загрузцы старонак або працы з прыкладаннямі".
У прэс-службе А1 сказалі наступнае: "У сапраўдны момант абаненты А1 могуць адчуваць складанасці ў працы некаторых сэрвісаў з дапамогай мабільнага і фіксаванага інтэрнэту па незалежных ад аператара прычынах. Карэктнае прадастаўленне доступу ў Інтэрнэт будзе аўтаматычна працягнута пасля аднаўлення сэрвісу з боку вышэйстаячага правайдэра".
"Складанасці з доступам да паслуг сувязі адбываюцца па незалежных ад нас прычынах. Мы прыносім свае прабачэнні абанентам", — пракаментавалі ў прэс-службе life:).
"Пагаршэнне ў працы сэрвісаў перадачы дадзеных у абанентаў можа назірацца ў сувязі са складанасцямі на баку вышэйстаячага правайдэра", — адказалі ў МТС.
8 жніўня ў Беларусі быў заблакаваны сайт Агенцтва фінансавых навін. Пры спробе ўваходу на сайт Afn.by аператары паслуг сувязі паведамляюць, што доступ да рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. На сайце Міністэрства інфармацыі пакуль рашэнне не размешчана.
"Беларуская асацыяцыя журналістаў" паведамляе і іншых умяшальніцтвах ў працу незалежных медыя. 7 жніўня Міністэрства інфармацыі вынесла парталу Tut.by папярэджанне, а 8 жніўня запатрабавала ад "Нашай Нівы" выдаліць публікацыю аб магчымым укідзе бюлетэняў.
Як зайсці на заблакаваны сайт: Інструкцыя ад "Вясны"
ШЛЯХІ АБЫХОДА ІНТЭРНЕТ-ЦЭНЗУРЫ