viasna on patreon

У Мінску затрымалі журналістаў тэлеканала "Дождь". Іх высылаюць з краіны Дапоўнена

2020 2020-08-09T15:19:00+0300 2020-08-09T19:36:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/photo_2020-08-09-14.18.02.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне журналістаў "Дождь"

Затрыманне журналістаў "Дождь"

Як стала вядома, у абед у Мінску былі затрыманыя журналісты расійскага незалежнага тэлеканала "Дождь" Уладзімір Роменскі, Васіль Палонскі і аператар Мікалай Анціпаў. Гэта здарылася на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Журналістаў брутальна затрымлівалі мінімум адзінаццаць супрацоўнікаў цывільным.

Прадстаўніца аб'яднаных штабоў Марыя Калеснікава распавяла тэлеканалу, што журналісты былі затрыманыя пасля таго, як пагутарылі з ёй на вуліцы. У Амбасадзе Расіі ў Мінску «Дажджу» паведамілі, што ведаюць пра затрыманне журналістаў, аднак пакуль не атрымлівалі ніякіх каментароў ад МЗС Беларусі.

Тэлефоны затрыманых журналістаў недаступныя, пра іх месцазнаходжанне пакуль няма ніякай інфармацыі.

Дапоўнена. Як паведамляе "Беларуская асацыяцыя журналістаў", пасольства Расіі ў Беларусі падключылася да вырашэння сітуацыі ў сувязі з затрыманнем журналістаў "Дождя" ў Мінску, паведаміла афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС Марыя Захарава ў эфіры "Дождя". Паводле яе слоў, пасольства знаходзіцца ў кантакце з беларускім бокам.

Яна ўдакладніла, што прычына затрымання — адсутнасць ў журналістаў акрэдытацыі. Па словах галоўнага рэдактара "Дождя" Ціхана Дзядко, неабходныя дакументы былі адпраўленыя ў МЗС Беларусі 15 чэрвеня. Карэспандэнты працавалі ў Мінску ў чаканні, пакуль акрэдытацыя будзе пацверджана.

Затрыманых у Мінску журналістаў "Дажджу" тэрмінова высылаюць з Беларусі.


Калі вас ці вашых знаёмых затрымалі, выклікаюць у РУУС для складання пратакола ці ў суд, паведамляйце пра гэта праваабаронцам "Вясны" праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 29 543 38 66 (у тым ліку Viber),
  • @ViasnaSOS - тэлеграм.
  • + 375 17 377 55 40

 Затрыманні дзявятага жніўня ў Мінску. Спіс

9 жніўня ў Беларусі праходзяць выбары прэзідэнта. Уся выбарчая кампанія, якая распачалася 8 траўня і цягнулася тры месяцы, суправаджалася масавымі рэпрэсіямі супраць грамадскіх актывістаў, незалежных журналістаў і блогераў.

У рэгіёнах Беларусі працягваюць затрымліваць актывістаў і назіральнікаў 9 жніўня. Спіс

У асноўны дзень выбараў прэзідэнта па краіне працягваюць затрымліваць грамадзянскіх актывістаў і альтэрнатыўных назіральнікаў. ПЦ "Вясна" збірае звесткі пра затрыманых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства