viasna on patreon

У Мінску затрыманыя журналісты тэлеканала "Настоящее время". Іх высылаюць з краіны Дапоўнена

2020 2020-08-07T18:15:39+0300 2020-08-07T21:50:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nast_vremya.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе euroradio.fm, у Мінску затрыманыя журналісты тэлеканала "Настоящее время". Сілавікі (двое ў міліцэйскай форме і двое ў цывільным) прыйшлі па іх у гатэль "Мінск". Цяпер яны знаходзяцца ў Маскоўскім РУУС Мінска. 

Ірына Рамалійская, Іван Грабянюк, Юрый Баранюк​
Ірына Рамалійская, Іван Грабянюк, Юрый Баранюк​

Паводле інфармацыі Еўрарадыё, затрыманыя вядоўца Ірына Рамалійская і Іван Грабянюк (абодва жывуць у Празе) і Юрый Баранюк, уласны карэспандэнт "Настоящего времени" з Санкт-Пецярбурга. Ім інкрымінуюць парушэнне заканадаўства аб СМІ — працу ў Беларусі без акрэдытацыі.

Тэлефоны журналістаў цяпер недаступныя.

Як паведамляе "Беларуская асацыяцыя журналістаў", пасля 21.00 стала вядома, што журналістаў высылаюць з Беларусі. Пра гэта паспела паведаміць Ірына Рамалійская, калі іх вывозілі з РУУС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства